Карпаратыўныя навіны
Лістапад
-
29 лістапада 2013Беларуская чыгунка правяла 28 лістапада ў Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі круглы стол «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў»
Мерапрыемства, арганізаванае Беларускай чыгункай пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі, прайшло ў такім фармаце ўпершыню.
У адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзімір Міхайлюк, саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ўладзімір Калтовіч.
Чытаць далей… -
28 лістапада 2013Чыгункі Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі мемарандум аб сумесных дзеяннях пры уступленні ў сілу тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту
Мемарандум аб сумесных дзеяннях Беларускай чыгункі, Казахстанскiх і Расійскіх чыгунак пры уступленні ў сілу тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту быў падпісаны 27 лістапада ў Мінску ў рамках правядзення міжнароднага семінара. Подпісы пад дакументам паставілі галоўны інжынер Беларускай чыгункі Валерый Шубадзёраў, старэйшы віцэ-прэзідэнт ААТ «Расійскія чыгункі» Валянцін Гапановіч, дырэктар - кіраўнік i галоўны інжынер АТ «Нацыянальная кампанія «Казахстанскія чыгункі» Серык Талебаеў.
Чытаць далей… -
28 лістапада 2013Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі адзначыць 135-годдзе з дня стварэння
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 135-годдзю Гомельскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі, пройдуць у Гомелі 29 лістапада.
У мерапрыемствах прымуць удзел кіраўнікі Беларускай чыгункі, аддзяленняў чыгункі, органаў мясцовай улады, устаноў адукацыі, ветэраны працоўнага калектыву каледжа.
Чытаць далей… -
27 лістапада 201328 лістапада ў Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Беларуская чыгунка праводзіць круглы стол
Мерапрыемства арганізавана Беларускай чыгункай пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь.
Тэма круглага стала «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў».
Мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь—Расія, а таксама прэзентацыя і азнаямленне грузаўладальнікаў, экспедытарскіх кампаній з тарыфнай палітыкай Беларускай чыгункі на 2014 фрахтавы год, дэманстрацыя транзітнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў.
Чытаць далей… -
27 лістапада 201329 лістапада на базе культурна-спартыўнага цэнтра Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі пройдзе фестываль «Клуб вясёлых чыгуначнікаў», у якім прымуць удзел 6 каманд аддзяленняў чыгункі
Свае творчыя здольнасці каманды змогуць прадэманстраваць ў трох конкурсах: візітнай картцы «І зноў добры дзень», конкурсе «Біятлон», у якім каманды змогуць адказаць на пытанне «А што для вас чыгунка?», а таксама ў музычным дамашнім заданні пад назвай «Мы поедем, мы помчимся» .
Чытаць далей… -
27 лістапада 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у III злёце машыністаў ААТ «РЖД»
Мерапрыемства праходзіць у Маскве з 26 па 29 лістапада. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначальвае начальнік службы лакаматыўнай гаспадаркі чыгункі Уладзімір Ажыгін.
Чытаць далей… -
26 лістапада 2013Чыгункі Беларусі і Літвы ажыццявілі першую пробную перавозку кантрэйлерным цягніком «Нёман»
У лістападзе бягучага года з Беларусі ў Літву па маршруце Калядзічы—Каўнас ўпершыню былі дастаўлены вялікагрузныя аўтамабілі на спецыялізаваных чыгуначных платформах. Час у шляху з Калядзічаў у Каўнас склала 11 гадзін 50 хвілін з улікам правядзення працэдур мытнага афармлення і пагранічнага кантролю на дзяржаўнай мяжы.
Рэалізацыі гэтага сумеснага пілотнага праекта Беларускай чыгункі і Літоўскіх чыгунак папярэднічала падрыхтоўчая работа, праведзеная сумесна з асацыяцыямі перавозчыкаў, органамі пагранічнага і мытнага кантролю і іншымі органамі дзяржкіравання абедзвюх краін.
Плануецца, што ў бліжэйшы час будзе ажыццёўлена яшчэ адна пробная кантрэйлерная перавозка па гэтым маршруце. Па выніках будзе праведзены аналіз і прынята рашэнне аб далейшай рэалізацыі праекта.
Чытаць далей… -
26 лістапада 2013Пытанні тэхнічнага рэгулявання Мытнага саюза ў галіне чыгуначнай прадукцыі і інфраструктуры абмяркоўваюць на семінары ў Мінску
Сёння ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі пачаў сваю работу семінар на тэму «Тэхнічнае рэгуляванне ў галіне чыгуначнай прадукцыі і інфраструктуры чыгуначнага транспарту ў Мытным саюзе».
Важнасць мерапрыемства падкрэсліў, адкрываючы семінар, галоўны інжынер Беларускай чыгункі Валерый Шубадзёраў. «Тэма вельмі значная ў сувязі з тым, што ў 2014 годзе ўступаюць у сілу тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту, — адзначыў ён. — Сëння мы бачым, што, вядома, тут вельмі шмат пытанняў, якія патрабуюць пільнай увагі і вырашэння».
Чытаць далей… -
25 лістапада 2013Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу «Лепшы менеджар па якасці» ў 2013 годзе
Перамогу ў конкурсе з прысуджэннем звання «Лепшы менеджар па якасці Беларускай чыгункі» атрымаў Аляксандр Бурлакоў — начальнік сектара тэхнічнага кантролю Жлобінскага вагоннага дэпо.
Другое месца заняў Уладзімір Заіка — інжынер па якасці лакаматыўнага дэпо Гомель; трэцяе месца — Наталля Дзянісава (інжынер па якасці лакаматыўнага дэпо Маладзечна); чацвёртае месца — Мікалай Алешка (інжынер Жабінкаўскай дыстанцыі пуцi); пятае месца — Юрый Шарыпа (інжынер-тэхнолаг Полацкага вагоннага дэпо). Усім ім будуць уручаны дыпломы і грашовыя ўзнагароды.
Чытаць далей… -
21 лістапада 2013Беларуская чыгунка прадставіць транзітны патэнцыял ўдзельнікам круглага стала, які пройдзе ў Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Правядзенне круглага стала «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў» пройдзе 28 лістапада ў Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Мерапрыемства арганізавана Беларускай чыгункай пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь.
Мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляюцца прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь—Расія, прэзентацыя і азнаямленне грузаўладальнікаў, экспедытарскіх кампаній з тарыфнай палітыкай Беларускай чыгункі на 2014 фрахтавы год, дэманстрацыя транзітнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў.
Чытаць далей… -
20 лістапада 2013Пытанні тэхнічнага рэгулявання Мытнага саюза ў галіне чыгуначнай прадукцыі і інфраструктуры будуць разгледжаны на семінары ў Мінску 26—27 лістапада
Семінар на тэму «Тэхнічнае рэгуляванне Мытнага саюза ў галіне чыгуначнай прадукцыі і інфраструктуры чыгуначнага транспарту» адбудзецца 26—27 лістапада ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі.
Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі і Казахстана, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Міждзяржаўнага Савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, беларускіх і замежных арганізацый, а таксама кампаній-вытворцаў чыгуначнай тэхнікі.
Чытаць далей… -
15 лістапада 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у 59 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце краін Садружнасці
Пяцьдзясят дзявятае пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце пройдзе 19—20 лістапада ў г. Кішынёве (Рэспубліка Малдова). Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначальвае Начальнік чыгункі Ўладзімір Марозаў.
У пасяджэнні прымуць удзел члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан, Украіны, асацыяваныя члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Рэспублікі Балгарыя, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі і Фінляндскай Рэспублікі, у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Літоўскай Рэспублікі і Эстонскай Рэспублікі і Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Таксама плануецца ўдзел назіральнікаў пры Савеце — прадстаўнікоў чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, а таксама Выканаўчага камітэта СНД.
Чытаць далей… -
14 лістапада 2013У снежні споўніцца 50 гадоў электрыфікацыі Беларускай чыгункі
7 снежня бягучага года споўніцца 50 гадоў з пачатку руху электрацягнікоў на першым электрыфікаваным участку Беларускай чыгункі Мінск—Аляхновічы працягласцю 48 км. З тых часоў было электрыфікавана 900 км чыгуначных ліній, або 16% ад іх агульнага аб'ёму, што дазволіла беларускай магістралі выйсці на якасна новы ўзровень развіцця.
Улічваючы, што перавод цягнікоў на электрацягу дазваляе знізіць сабекошт перавозак, павысіць іх хуткасць і экалагічнасць, сёння на БЧ электрыфікацыі надаецца асаблівае значэнне. Упершыню за апошнія 30 гадоў чыгунка рэалізуе такі маштабны праект як электрыфікацыя ў рамках IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора участкаў Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы.
Чытаць далей… -
13 лістапада 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у XXII Пленарным пасяджэнні Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскiх перавозках»
Пленарнае пасяджэнне Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскiх перавозках» пройдзе з 14 па 15 лістапада ў Будапешце (Венгрыя). У ім прымуць удзел кіраўнікі найбуйнейшых сусветных транспартных і экспедытарскіх кампаній з больш як 20 краін, кіраўнікі чыгуначных адміністрацый краін Еўропы і Азіі.
Плануецца абмеркаваць магчымасці прыцягнення на транскантынентальны чыгуначны маршрут дадатковых аб'ёмаў грузаў. Перш за ўсё, гаворка ідзе аб адным з найбольш перспектыўных напрамкаў — кантэйнерных грузаперавозках.
Чытаць далей… -
11 лістапада 2013«Навагодні экспрэс» будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы ў дні зімовых канікул і навагодніх святаў
Навагодняе падарожжа ў краіну казак прапануе маленькім пасажырам і іх бацькам Дзіцячая чыгунка імя К. С.Заслонова РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Фірменны цягнік «Навагодні экспрэс» будзе курсіраваць з 25 па 31 снежня 2013 года і з 4 па 7 студзеня 2014 г. 5 разоў на дзень. Пачатак рэйсаў у 11:00, 12:30, 14:00, 15:30 і 17:00. Першы састаў «Навагодняга экспрэса» адправіцца з перона Дзіцячай чыгункі 25 снежня ў 11:00. Яго шлях пройдзе праз тры станцыі: Заслонава, Піянерская і Сасновы Бор.
Чытаць далей… -
11 лістапада 2013Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі арганізуе навагодняе падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу
Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі ў перыяд з 20 па 29 снежня 2013 года і з 1 па 7 студзеня, а таксама 10 і 11 студзеня 2014 г арганізуе навагодняе падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу.
Святочны вагон будзе адпраўляцца штодня з Мінска ў Брэст у складзе цягніка № 115 у 21:46. Да Брэста турысты едуць цягніком, а затым — камфартабельным аўтобусам да Белавежскай пушчы. Па дарозе гід раскажа аб калядных традыцыях, гісторыі навагодніх святаў.
Чытаць далей… -
08 лістапада 2013Кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі план-графік мерапрыемстваў па стварэнні АТЛК
План-графік мерапрыемстваў па стварэнні Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТЛК) быў падпісаны ў Астане (Рэспубліка Казахстан) 7 лістапада ў перыяд правядзення II Міжнароднага транспартна-лагістычнага бізнес-форуму «Новы Шаўковы шлях». Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзімір Міхайлюк, прэзідэнт ААТ «РЖД» Уладзімір Якунін і прэзідэнт АТ «НК» КТЖ» Аскар Мамін.
Нагадаем, Пагадненне аб стварэнні Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі кіраўнікі чыгунак Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі ў Санкт-Пецярбургу ў чэрвені 2013 года. У кастрычніку ў Мінску ў рамках Міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа» было падпісана Пагадненне аб базавых прынцыпах стварэння і дзейнасці Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі. У цяперашні час сфарміравана сумесная каманда з супрацоўнікаў трох чыгунак, ААТ «Транскантэйнер» і ААТ «РЖД-Лагістыка» на чале з саветнікам прэзідэнта ААТ «РЖД» Жанар Рымжанавай.
Чытаць далей… -
06 лістапада 2013Каманда Мінскай дыстанцыі пуцi стала пераможцам конкурсу «Чыгунка — наш шлях працоўны!»
Конкурс «Чыгунка — наш шлях працоўны!» сярод каманд дыстанцый пуцi Беларускай чыгункі прайшоў 5 лістапада на базе Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.
Пераможцам конкурсу стала каманда Мінскай дыстанцыі пуцi, другое месца заняла каманда Варапаеўскай дыстанцыі пуцi, трэцяе месца падзялілі паміж сабой каманды Магілёўскай і Баранавіцкай дыстанцый пуцi.
Чытаць далей… -
04 лістапада 2013З 1 па 3 лістапада на базе адпачынку «Белае возера» аздараўленчага цэнтра Брэсцкага аддзялення адбыўся турыстычны злёт моладзі Беларускай чыгункі, у якім прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў чыгункі
Па выніках правядзення злёту 1-е прызавое месца прысуджана камандзе Брэсцкага аддзялення, 2-е — камандзе Баранавіцкага і 3-е прызавое месца — камандзе Віцебскага аддзялення.
Чытаць далей… -
01 лістапада 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рабоце II Міжнароднага транспартна-лагістычнага бізнес-форуму «Новы Шаўковы шлях» у Астане
Мерапрыемства пройдзе ў Астане (Казахстан) 7 лістапада. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць першы намеснік Начальніка чыгункі Уладзімір Міхайлюк.
Міжнародны транспартна-лагістычны бізнэс-форум «Новы Шаўковы шлях» праводзіцца раз у два гады з мэтай абмеркавання вынікаў і перспектыў развіцця транспартна-лагістычных сістэм Еўразійскага кантынента.
Чытаць далей…