Карпаратыўныя навіны
Жнівень
-
30 жніўня 20132 верасня каледжы Беларускай чыгункі адкрыюць дзверы для 4 тысяч навучэнцаў
2 верасня ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай чыгункі ўрачысты званок празвініць для 4 тысяч навучэнцаў. Менавіта столькі будучых чыгуначнікаў навучаецца сёння ў дзяржаўных каледжах беларускай магістралі - Аршанскім, Брэсцкім і Гомельскім .
Чытаць далей… -
26 жніўня 2013Беларуская чыгунка працягвае электрыфікацыю участкаў IX-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора
У цяперашні час на ўчастку паміж Бабруйскам і Жлобінам падыходзяць да завяршэння работы па мантажы кантактнай сеткі і працягваюцца пусканаладачныя работы на цягавых падстанцыях.
Чытаць далей… -
21 жніўня 2013Беларуская чыгунка аўтаматызуе працу сартавальных станцый, павышае бяспеку руху і захаванасць рухомага саставу
Перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў сферы ўкаранення сучасных тэхналогій, якія забяспечваюць аўтаматызацыю працы сартавальных горак, беларускія чыгуначнікі напярэдадні на станцыі Мінск-Сартавальны абмеркавалі з прадстаўнікамі інстытута «Гипротранссигналсвязь» філіяла ААТ «Росжелдорпроект», а таксама работнікамі ААТ «Літоўскія чыгункі».
Літоўскія чыгуначнікі вывучаюць вопыт выкарыстання на беларускай магістралі расійскай сістэмы ГАЦ-АРС ГТСС. Яна прызначана для аўтаматычнага кіравання стрэлкамі і запавольнік ў працэсе расфарміравання саставаў на сартавальных горках станцый.
Чытаць далей… -
21 жніўня 2013Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да «Дажынак-2013»
Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у падрыхтоўку да правядзення ў Жлобіне рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013».
Чытаць далей… -
20 жніўня 2013Вынікі працы ўстаноў адукацыі Беларускай чыгункі будуць падведзены на нарадзе ў Брэсце
Вынікі працы ўстаноў адукацыі Беларускай чыгункі за 2012/2013 навучальны год будуць падведзены на нарадзе педагагічных работнікаў, якая пройдзе на базе Брэсцкага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту 22 жніўня.
У мерапрыемстве таксама прымуць удзел прадстаўнікі аддзяленняў і Упраўлення Беларускай чыгункі; маладыя спецыялісты, якія прыступілі да працы ў гэтым годзе.
Чытаць далей… -
14 жніўня 2013Беларуская чыгунка перавезла больш за 2,4 тыс. вагонаў збожжа ўраджаю гэтага года
Беларуская чыгунка цалкам забяспечвае заяўкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на перавозку збожжа ўраджаю гэтага года. Усяго з пачатку масавай уборкі ў перыяд з 22 ліпеня па 13 жніўня па чыгунцы перавезена 2409 вагонаў са збожжам.
У цяперашні час пагрузка збожжа на чыгуначны транспарт ажыццяўляецца ва ўсіх абласцях Беларусі. Магістраль своечасова дае рухомы састаў для перавозкі збожжавых, згодна з заяўкамi прадпрыемстваў і графікам адгрузкі Мінсельгасхарча. Для забеспячэння гэтых перавозак чыгунка мае неабходны парк збожжавозаў.
Чытаць далей… -
12 жніўня 2013На станцыі Дзегцяроўка-Тэхнічная уведзены ў эксплуатацыю часовы пост электрычнай цэнтралізацыі
Гэта частка маштабнай працы па будаўніцтве новай пасажырскай тэхнічнай станцыі Дзегцяроўка-Тэхнічная. У электрычную цэнтралізацыю часовага паста ўключаны 4 стрэлкі, 6 святлафораў і рэйкавыя ланцугi.
Аўтаматызацыя павялічыла перапрацоўчую здольнасць станцыі і прапускную здольнасць ўчастка Памыслішча—Дзегцяроўка.
Увод у дзеянне паста электрычнай цэнтралізацыі — гэта толькі частка работ па стварэнні новай сучаснай станцыі. У перспектыве тут будзе электрыфікавана вялікая частка пуцей, праведзена валаконна-аптычная лінія сувязі, ўкаранёна сістэма мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі, а таксама мікрапрацэсарнай блакіроўкі. У агульнай складанасці станцыя будзе мець больш за сто стрелачных пераводаў.
Чытаць далей… -
08 жніўня 2013Сельгасарганізацыі Беларускай чыгункі актыўна ўдзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі 2013
У сельгасарганізацыях беларускай магістралі вызначаны лідары уборкі ўраджаю гэтага года. Лепшых земляробаў сёння ўшаноўвалі ў «Саўгасе «Рачкавічы» Беларускай чыгункі. Мерапрыемства прайшло з удзелам намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Пятра Стоцкага і старшыні Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзіміра Рынга. Яны выказалі лідарам уборкі падзяку за добрасумленную працу і ўручылі ім памятныя падарункі.
Лепшыя земляробы будуць адзначаны ва ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
08 жніўня 2013Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» абмеркавалі перспектывы развіцця міжнародных пасажырскіх перавозак
Перамовы першага намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Міхайлюка з віцэ-прэзідэнтам ААТ «Расійскія чыгункі" - генеральным дырэктарам ААТ «Федэральная пасажырская кампанія» Міхаілам Акулавым прайшлі ў Мінску 7 жніўня. У перамовах таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў, прадстаўнікі пагранічнага і мытнага камітэтаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся інфармацыяй аб бягучым становішчы спраў у сферы міжнародных пасажырскіх перавозак, абмеркавалі перспектывы іх развіцця ў зносінах Расія — краіны Заходняй Еўропы транзітам па тэрыторыі Беларусі.
Чытаць далей… -
07 жніўня 2013Перамовы кіраўніцтва Беларускай чыгункі з віцэ-прэзідэнтам ААТ «РЖД» Міхаілам Акулавым пройдуць сёння ў Мінску
Сёння ў Мінску пройдуць перамовы першага намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Міхайлюка з віцэ-прэзідэнтам ААТ «Расійскія чыгункі" - генеральным дырэктарам ААТ «Федэральная пасажырская кампанія» Міхаілам Акулавым.
У мерапрыемстве таксама прымуць удзел прадстаўнікі пагранічных і мытных камітэтаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Чытаць далей… -
05 жніўня 2013З 6 па 8 жніўня дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у міжнароднай нарадзе па арганізацыі чыгуначных перавозак грузаў паміж Украінай, Беларуссю, Расіяй, Германіяй, Польшчай
З 6 па 8 жніўня 2013 года дэлегацыя беларускай магістралі прыме ўдзел у нарадзе па арганізацыі чыгуначных перавозак грузаў паміж Украінай, Рэспублікай Беларусь, Расійскай Федэрацыяй, Германіяй, Польшчай, а таксама транзітам праз гэтыя краіны ў кірунку Усход—Захад—Усход ў бягучым годзе. Мерапрыемства пройдзе ў Патсдаме (Германія). У ходзе нарады прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый падвядуць вынікі за 6 месяцаў па пытаннях перавозак экспартна-імпартных і транзітных грузаў, вызначаць сутачныя прапускныя здольнасці і ўзгодняць максімальныя перагрузачных магчымасці памежных пераходаў. На нарадзе таксама будуць разгледжаны пытанні па паскарэннi прасоўвання вагонапатокаў на памежных пераходах.
Чытаць далей… -
02 жніўня 2013Беларуская чыгунка адзначыць 4 жніўня сваё прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка
4 жніўня прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка — адзначаць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
У гэты дзень на ўсіх вакзалах абласных цэнтраў і на вакзале ў г. Оршы з 12.00 да 13.00 будуць арганізаваны святочныя канцэрты з удзелам лепшых калектываў мастацкай самадзейнасці Беларускай чыгункі.
Ва ўстановах культуры беларускай магістралі пройдуць святочныя канцэрты. У парках культуры і адпачынку — гулянні, разнастайныя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку для дзяцей. На спартыўных пляцоўках беларускай магістралі будуць арганізаваны шахматна-шашачныя турніры, спартыўныя конкурсы і эстафеты.
Чытаць далей…