Тэхнічная характарыстыка
Сёння ў склад Беларускай чыгункі ўваходзіць 6 аддзяленняў (унітарных прадпрыемстваў). Гэта — Мінскае, Баранавіцкае, Брэсцкае, Гомельскае, Магілёўскае і Віцебскае аддзяленні, якія аб'ядноўваюць 366 станцый, з іх: 4 — пасажырскіх, 9 — сартавальных, 28 — грузавых, 12 — участковых і 313 прамежкавых (у тым ліку раз'езды і пункты абгону), 17 лакаматыўных дэпо, 12 вагонных дэпо, 20 дыстанцый пуцi, 13 дыстанцый сігналізацыі і сувязі, 7 дыстанцый электразабеспячэння ды іншыя прадпрыемствы.
| Эксплуатацыйная даўжыня Беларускай чыгункі | 5474,1км |
| Працягласць пуцi на жалезабетонных шпалах | |
| - галоўныя пуці | 6925,3 км |
| - станцыйныя і спецыяльныя пуці | 2372,5 км |
| Працягласць бясшвовага пуцi | |
| - галоўныя пуцi | 4812,9 |
| Агульная працягласць электрыфікаваных ліній | 1369,5 км |














