Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Падарожнічайце з турыстычным цэнтрам «Дартур»

    Туры па Беларуси

    • Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь
      Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь

      Паважаныя мінчане і госці нашага горада! Запрашаем Вас на аглядную экскурсію для індывідуальных турыстаў. Вы пазнаёміцеся з архітэктурай, гісторыяй і культурай беларускай сталіцы, наведаеце хрысціянскія святыні горада.

    • Архітэктурныя помнікі Мiра і Нясвіжа
      Архітэктурныя помнікі Мiра і Нясвіжа

      Падчас экскурсіі Вы наведаеце два самых каштоўных помніка Беларусі унесеныя ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны - гэта замак у Міру і палацава-паркавы комплекс у Нясвіжы.

    • Хатынь - Курган Славы
      Хатынь - Курган Славы

      Экскурсія знаёміць з мемарыяльным комплексам “Хатынь — помнікам  ахвярам фашызму на тэрыторыі Беларусі і  Курганам Славы — помнікам  мужнасці і гераізму  савецкіх воінаў, які ўзведзены на месцы злучэння трох франтоў у 1944 годзе.

    • Слонім – Жыровічы – Сынковічы
      Слонім – Жыровічы – Сынковічы

      Падчас экскурсіі вы пазнаёміцеся з адным з найстаражытнейшых і найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі — Слонімам, убачыце дзеючы мужчынскі манастыр у Жыровічах, адзін з самых вялікіх ва Усходняй Еўропе, наведаеце помнік старажытнага абароннага дойлідства XV ст. - царкву-крэпасць Святога Архангела Міхаіла ў Сынковічах.

    • Дудуткi
      Дудуткi

      Экскурсія ў музей народных промыслаў і тэхналогій, з дэгустацыяй страў. Вы пабываеце на дзеючым млыне, у ганчарнай майстэрні, кузні, у сельскай пякарні і ў музеі старадаўніх аўтамабіляў.

    • Палеская мазаіка
      Палеская мазаіка

      Аб’екты наведвання: касцёл Пятра і Паўла ў вёсцы Лагішын, этнаграфічны комплекс “Сядзіба палешука ў вёсцы Парэчча, капліца-ратонда і звон у вёсцы Моладава, Мотальскі этнаграфічны музей з абрадавай праграмай.

    • Бабруйскія карцінкі
      Бабруйскія карцінкі

      У рамках экскурсійнай праграмы Вы зможаце пабываць у адным з найстарэйшых і самабытных гарадоў Беларусі — Бабруйску.

    • Падарожжа ў Маёнтак да Дзеда Мароза цягніком
      Падарожжа ў Маёнтак да Дзеда Мароза цягніком

      Запрашаем дзяцей і дарослых здзейсніць дзіўнае падарожжа цягніком у  Нацыянальны парк “Белавежская пушча — самы старажытны запаведны лес Еўропы, пагасцяваць у казачным Маёнтку і атрымаць падарунак ад беларускага Дзеда Мароза.

    • Магілёў — горад на Дняпры
      Магілёў — горад на Дняпры

      Экскурсія адлюстроўвае гісторыю горада са шматвяковымі традыцыямі мясцовага самакіравання, якія бяруць пачатак ад Магдэбурскага права, якім горад валодаў з 16 ст. Экскурсія знаёміць з архітэктурнымі помнікамі: касцёлам Св. Станіслава, Свята-Мікольскім жаночым манастыром, Мікалаеўскай царквой. Аб гераічнай абароне Магілёва Вы даведаецеся пры наведванні мемарыяльнага комплексу “Буйніцкае поле, а таксама наведаеце культурна-забаўляльны комплекс “Беларуская вёска, дзе можна пазнаёміцца са старажытнымі рамёствамі беларусаў.

    • У каралеўскі горад Гродна з наведваннем Аўгустоўскага канала
      У каралеўскі горад Гродна з наведваннем Аўгустоўскага канала

      Аглядная экскурсія па горадзе з наведваннем Каложскай царквы, Фарнага касцёла, Новага замка; прагулка на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале.

    • Старажытны Полацк
      Старажытны Полацк

      Экскурсія ў горад — патрыярх Полацк — найстаражытнейшы з гарадоў Беларусі.  Размешчаны на беразе Заходняй Дзвіны Полацк быў цэнтрам дзяржаўнасці 10 — 12 стст. Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, музей кнігадрукавання, корпус езуіцкага калегіума, помнікі вядомым палачанам прыцягнуць увагу нават самага патрабавальнага турыста.

    • Тураў— Ляскавічы
      Тураў— Ляскавічы

      Гэтая экскурсія пазнаёміць Вас з унікальнай культурай і гісторыяй паўднёвага рэгіёну Беларусі Палесся.

    • Лінія Сталіна
      Лінія Сталіна

      “Лінія Сталіна — ваенна-гістарычны музей пад адкрытым небам, размешчаны за 25 км на поўнач ад Мінска на трасе Мінск — Маладзечна. Адпраўляючыся на гэтую экскурсію, мы пройдзем па гарачым следзе Другой сусветнай вайны, схіляючыся перад сілай духу абаронцаў Айчыны. На тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу Вы зможаце наведаць артылерыйскі паўкапанір і кулямётны ДОТ, прайсці па акопах і сфатаграфавацца каля сучаснай баявой тэхнікі, пастраляць з “вылегчанай зброі.

    • Гродна
      Гродна

      Запрашаем Вас наведаць Гродна — самы багаты помнікамі і самы прыгожы гістарычны горад Беларусі!

    • Глыбокае — Мосар — Будслаў
      Глыбокае — Мосар — Будслаў

      Экскурсія ў г. Глыбокае і ў в. Мосар вельмі змястоўная і пазнавальная. З багатай і трагічнай гісторыяй гэтай зямлі Вас пазнаёмяць экскурсаводы пасля наведвання гісторыка-этнаграфічнага музея ў г. Глыбокім.

    • Брэст — горад над Бугам
      Брэст — горад над Бугам

      У рамках гэтай экскурсіі Вы наведаеце Брэсцкую крэпасць, музеі горада, здзейсніце займальную прагулку па яго вуліцах і гістарычным цэнтры. Вы зможаце адчуць непаўторны дух старажытнага горада — “Заходніх варотаў Беларусі.