Слонім – Жыровічы – Сынковічы
Дата | па суботах |
Тып тура | экскурсійны |
Транспарт | аўтобус |
Вы пазнаёміцеся са Слонімам — горадам, заснаваным у 13 стагоддзі. Вы прагуляецеся па старадаўніх вуліцах, убачыце манастыры, сінагогу, жылыя дамы 18 — 19 стст., ратушу, касцёл Св. Андрэя, месца дзе М. К.Агінскі стварыў муз. тэатр — “Опернхаўз.
Вас чакае таксама наведванне Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, дзе ўжо больш за 600 гадоў захоўваецца цудатворная ікона Божай Маці Жыровіцкай — адна з самых шануемых у Беларусі як праваслаўнымі, так і католікамі. Экскурсію па манастыры правядуць семінарысты Беларускай Духоўнай семінарыі. Вы таксама зможаце апусціцца ў крыніцу, акунанне ў якую можа дапамагчы ад многіх хвароб.
Вы таксама агледзіце ўнікальны абаронны храм у в.Сынковічы, які па паданні пабудаваны князем Вітаўтам.
Падчас экскурсіі вы ўбачыце:
- касцёл Св. Андрэя;
- сінагогу;
- манастыры;
- гарадскую забудову 18 — 19 стст.;
- месца, дзе знаходзіўся музычны тэатр Агінскага;
- Жыровіцкі манастыр;
- ікону Божай Маці Жыровіцкай;
- купальню;
- абарончую царкву ў в. Сынковічы.
Кіламетраж: 450 км.
Працягласць: 10 гадзін.
Кошт экскурсіі для зборных груп:
- на аднаго чалавека 89,00/79,00бел. руб.