Ахова здароўя
Клопат аб здароўi працаўнікоў магістралі з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі Беларускай чыгункі.
У цяперашні час медыцынскае абслугоўванне работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, якiя непасрэдна забяспечваюць перавозачных працэс, ажыццяўляецца адасобленымі падраздзяленнямі (філіяламі) або структурнымі падраздзяленнямі (аддзяленнямі) дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Адзіныя для ўсіх адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) Беларускай чыгункі, арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, і іх адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) падыходы да правядзення і арганізацыі правядзення абавязковых медыцынскіх аглядаў работнікаў вызначаны наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
Абавязковы медыцынскi агляд кандыдатаў у работнікі і перыядычныя медыцынскія агляды работнікаў, якія ажыццяўляюцца з мэтай фарміравання заключэння аб прафесійнай прыдатнасці (агляд на прафпрыдатнасць), праводзяцца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя ў парадку, устаноўленым:
- Інструкцыяй аб парадку правядзення абавязковых медыцынскіх аглядаў працаўнiкоў, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 28.04.2010 № 47 « Об утверждении Инструкции о порядке проведения обязательных медицинских осмотров работающих и признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства здравоохранения Республики Беларусь»;
- Інструкцыяй аб парадку правядзення абавязковага медыцынскага агляду пры прыёме на работу і перыядычных медыцынскіх аглядаў работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, якiя непасрэдна забяспечваюць перавозачных працэс, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 31.10.2012 № 171 «Об организации медицинского обеспечения безопасности движения и эксплуатации железнодорожного транспорта общего пользования и об установлении отдельных форм медицинских документов»;
- Інструкцыяй аб парадку абавязковага медыцынскага агляду кандыдатаў у вадзіцелi механічных транспартных сродкаў і медыцынскага пераагляду вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 18.12.2002 № 89 «Об утверждении Инструкции о порядке обязательного медицинского освидетельствования кандидатов в водители механических транспортных средств (за исключением колесных тракторов) и медицинского переосвидетельствования водителей механических транспортных средств (за исключением колесных тракторов)»;
- Інструкцыяй аб парадку абавязковага медыцынскага агляду кандыдатаў у вадзіцелi колавых трактароў і самаходных машын і абавязковага медыцынскага пераагляду вадзіцеляў колавых трактароў і самаходных машын, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 29.05.2008 № 99 «Об утверждении Инструкции о порядке обязательного медицинского освидетельствования кандидатов в водители колесных тракторов и самоходных машин и обязательного медицинского переосвидетельствования водителей колесных тракторов и самоходных машин».
Перыядычныя медыцынскія агляды работнікаў, якія ажыццяўляюцца з мэтай вызначэння магчымасці іх допуску па стане здароўя да рэйса (змены) (агляд на допуск да працы, прадрэйсавыя (прадсменныя) медыцынскiя агляды), праводзяцца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя ў парадку, устаноўленым:
- Інструкцыяй аб парадку правядзення абавязковага медыцынскага агляду пры прыёме на работу і перыядычных медыцынскіх аглядаў работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, якiя непасрэдна забяспечваюць перавозачных працэс, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 31.10.2012 № 171 «Об организации медицинского обеспечения безопасности движения и эксплуатации железнодорожного транспорта общего пользования и об установлении отдельных форм медицинских документов»;
- Інструкцыяй аб парадку правядзення прадрэйсавых і іншых медыцынскіх абследаванняў вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў (за выключэннем колавых трактароў), зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 03.12.2002 № 84 «Об утверждении Инструкции о порядке проведения предрейсовых и иных медицинских обследований водителей механических транспортных средств (за исключением колесных тракторов)»;
-
Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 02.12.2013 N 116/119 «О некоторых вопросах проведения предсменного (перед началом работы, смены) медицинского осмотра и освидетельствования работающих на предмет нахождения в состоянии алкогольного, наркотического или токсического опьянения» (разам з «Инструкцией о порядке проведения предсменного (перед началом работ, смены) медицинского осмотра работающих», «Инструкцией о порядке проведения освидетельствования на предмет нахождения в состоянии алкогольного, наркотического или токсического опьянения работающих».
Лакальныя нарматыўныя акты па пытаннях медыцынскага суправаджэння прафесійнай дзейнасці работнікаў Беларускай чыгункі:
- Загад «Об организации обязательного медицинского освидетельствования при приеме на работу и периодических медицинских осмотров работников железнодорожного транспорта общего пользования» ад 19.06.2013 №220Н са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі загадам ад 30.12.2013 № 421.
- Загад «Об организации контроля состояния работников Белорусской железной дороги на предмет нахождения в алкогольном опьянении или в состоянии, вызванном употреблением наркотических средств, психотропных, токсических или других одурманивающих веществ» ад 28.05.2013 №196Н.
- Загад «Об утверждении Порядка взаимодействия по вопросам медицинского обслуживания работников железнодорожного транспорта общего пользования, непосредственно обеспечивающих перевозочный процесс, между организациями, входящими в состав Белорусской железной дороги, и организациями, подведомственными Министерству здравоохранения Республики Беларусь» ад 29.04.2013 №160Н.
- Загад «О проведении смотра-конкурса на лучшее детское оздоровительное подразделение Белорусской железной дороги» ад 19.07.2012 № 702НЗ са зменамі унесенымі загадам ад 13.05.2013 №431НЗ «О смотре-конкурсе на лучшее детское оздоровительное подразделение Белорусской железной дороги».
- Указанне «О вакцинации против гриппа в эпидемический сезон 2013/2014 года» от 14.06.2013 №05/150.
- Указанне «О предоставлении информации» от 17.04.2012 №04/129, страціла сілу указаннем «О предоставлении информации» от 10.10.2013 №05/257.
- Указанне «О предоставлении информации о заполняемости санаторно-оздоровительных организаций Белорусской железной дороги» от 17.04.2012 № 04/128.
Патрабаванні да санітарна-эпідэміялагічнага забеспячэння ўсталёўваюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Правядзенне дзяржаўнага санітарнага нагляду арганізуе Міністэрства аховы здароўя. Беларуская чыгунка ў межах сваёй кампетэнцыі (на аб'ектах Беларускай чыгункі) забяспечвае вытворчы кантроль выканання патрабаванняў Санітарных нормаў і правілаў.
Поўныя тэксты Санітарных норм і правілаў размешчаны на Web-сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (www.minzdrav.gov.by) у раздзеле «База правовых актов» – «Технические нормативные правовые акты» – «Полные тексты технических нормативных правовых актов, утвержденных в соответствии с законодательством Министерством здравоохранения Республики Беларусь».
Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у працы Камісіі па ўзаемадзеянні чыгуначных адміністрацый у галіне аховы здароўя Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД.
Камісіяй у рамках паэтапнай рэалізацыі Канцэпцыі ўзаемадзеяння чыгуначных адміністрацый у галіне аховы здароўя на перыяд 2005-2010 гады распрацаваны і зацверджаны на міждзяржаўным узроўні Саветам па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД наступныя асноўныя рэгламентуючыя дакументы:
-
Рэгламент па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыйных хвароб, якія з'яўляюцца небяспечнымi для насельніцтва;
-
Рэгламент ліквідацыі медыка-санітарных наступстваў надзвычайных сітуацый на чыгунках дзяржаў-удзельніц Садружнасці;
-
Рэгламент аб медыка-санітарных патрабаваннях да перавозак арганізаваных дзіцячых калектываў чыгуначным транспартам у міжнародных зносінах;
- Рэгламент па падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў аховы здароўя на чыгунцы;
- Рэгламент ўзаемадзеяння чыгуначных адміністрацый па забеспячэннi санаторна-курортнага лячэння работнікаў чыгуначнага транспарту і членаў іх сем'яў краін СНД;
- Рэкамендацыі па адзіных падыходах чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц садружнасці да аховы здароўя работнікаў чыгуначнага транспарту падпісаны на 31 пасяджэнні Камісіі, якое праводзілася 19.06.2012 у г. Растове-на-Доне (Расія) і зацверджаны на 57 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД;
- Рэгламент ўзаемадзеяння чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці па папярэджанні і ліквідацыі медыка-санітарных наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару падпісаны на 32 пасяджэнні Камісіі, якое адбылося 24-27 Кастрычніка 2012 г. ў г. Ташкенце (Рэспубліка Узбекістан) і зацверджаны на 58 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД.