Карпаратыўны
Беларуская чыгунка
Сягоння Беларуская чыгунка — гэта лідар нацыянальнай сістэмы перавозак.
З'яўляючыся адным з найважнейшых транспартных комплексаў краіны, у цяперашні час яна паспяхова развіваецца і забяспечвае патрэбнасці эканомікі Беларусі ў перавозках пасажыраў і грузаў.
Адзіная і зладжаная сістэма чыгуначнага транспарту дазваляе галіне будаваць работу па-новаму, распрацоўваць і ўкараняць найноўшыя перадавыя тэхналогіі, забяспечваць бяспеку, бесперабойнасць і надзейнасць функцыянавання найскладанага транспартнага комплексу краіны.
-
Беларуская чыгунка абнавіла сэрвіс «Анлайн-табло»
09 верасня 2026 | Навіны для пасажыраў
У рамках Года ўдасканалення тэхналогій работы, абвешчанага на беларускай магістралі ў 2026 годзе, і ў мэтах павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка з 7 верасня 2026 года запусціла абноўленую версію сэрвісу інфармавання «Анлайн-табло».
Цяпер на афіцыйных інфармацыйных рэсурсах Беларускай чыгункі ў рэжыме рэальнага часу па 23 станцыях і прыпыначных пунктах даступная актуальная інфармацыя аб руху пасажырскіх цягнікоў.
Чытаць далей… -
З клопатам пра будучыню. Беларускія чыгуначнікі прымаюць актыўны ўдзел у дабрачынных акцыях, прымеркаваных да пачатку новага навучальнага года
09 верасня 2026 | Карпаратыўныя навіны
У рамках абвешчанага ў Беларусі Года беларускай жанчыны і ў мэтах аказання дапамогі шматдзетным маці ў падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» сумесна з Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый праводзіць з 26 жніўня па 10 верасня 2026 года дабрачынную акцыю «Магістраль дабра: з клопатам пра будучыню».
Чытаць далей…
Структура
Беларуская чыгунка з'яўляецца дзяржаўным аб'яднаннем, падначаленым Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзяць:
- 16 арганізацый, якія маюць статус юрыдычнай асобы, з іх 3 – даччыных;
- 7 адасобленых структурных падраздзяленняў;
- 1 прадстаўніцтва.
Упраўленне Беларускай чыгункі
Апаратам кіравання Беларускай чыгункі з'яўляецца Упраўленне Беларускай чыгункі, якое складаецца з 32 галіновых службаў, аддзелаў і іншых структурных падраздзяленняў.
























