Грузавыя перавозкі
Кантактная інфармацыя
- «гарачая лінія»
дзяржаўнага
прадпрыемства «БТЛЦ»
з 8.00 да 17.00:
- Арганізацыя кантэйнерных перавозак:
- Поўная даведачная інфармацыя
- Падрабязнее
-
Грузавыя перавозкі
Сёння Беларуская чыгунка — лідар нацыянальнай сістэмы перавозак. З'яўляючыся адным з найважнейшых транспартных комплексаў краіны.
-
Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі
аказвае транспартна-экспедыцыйныя паслугі па перавозках грузаў як у экспартным, імпартным, транзітным, так і ва ўнутрырэспубліканскіх паведамленнях ...
Сэрвісы
Навіны грузаперавозчыкамRSS
З Беларусі ў Цэнтральную Азію. БЧ працягвае рэалізацыю новага праекта «Славянскі караван»
Першы грузавы цягнік па маршруце Рэспубліка Беларусь – Рэспубліка Узбекістан адправіўся 30 ліпеня 2026 года. Менш чым за месяц была забяспечана адпраўка з Беларусі ва Узбекістан ужо шасці скразных цягнікоў, перавезена больш за 24 тыс. тон грузаў беларускіх экспарцёраў. Маршрут праходзіць па тэрыторыі Расіі і Казахстана. Гэты праект беларуская магістраль рэалізуе сумесна з партнёрскімі чыгункамі.
Для кансалідацыі вагонаў з грузамі з усіх рэгіёнаў краіны выбрана станцыя Орша-Усходняя. Адсюль зборныя саставы з прадукцыяй дрэваапрацоўкі і харчовай прамысловасці, нафтапрадуктамі і хімікатамі ідуць на грузавую станцыю Чукурсай у межах Ташкента. Затым іх дастаўляюць да станцый прызначэння ў розных рэгіёнах Узбекістана.
Беларуская чыгунка пачала перавозку цукровых буракоў ураджаю 2026 года
Беларуская чыгунка пачала пагрузку і перавозку цукровых буракоў ураджаю 2026 года. Пагрузка будзе ажыццяўляцца на 23 станцыях Беларускай чыгункі. Яе максімальныя аб'ёмы запланаваныя на лістапад – да 370 вагонаў за суткі.
Сёлета перавозка арганізавана на ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» і ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат».
















