Заключэнне дагавораў з экспедытарскімі арганізацыямі
Заключэнне, скасаванне і кантроль выканання дагавораў з экспедытарскімі арганізацыямі (далей – плацельшчыкі), на якіх грузаадпраўшчыкі, грузаатрымальнікі ўскладаюць абавязак па выплаце правазных плацяжоў за перавозкі грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дагавор), ад імя дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» (далей – БЧ) ажыццяўляе РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» БЧ (далей – ІРЦ) у адпаведнасці з дагаворам даручэння.
Умовы Дагавора прадугледжваюць 100% папярэднюю аплату правазных плацяжоў, ўнясенне задатку ў суме, эквівалентнай 50 тысячам даляраў ЗША на кожны каляндарны год дзеяння Дагавора, узаемадзеянне з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў БЧ на падставе асобнага дагавора з ІРЦ.
Пры парушэнні плацельшчыкам тэрміну аплаты задатку, а таксама ўмовы ўнясення перадаплаты ў каляндарным годзе больш за пяць разоў ІРЦ разглядае пытанне аб скасаванні Дагавора. У выпадку скасавання Дагавора па прычыне парушэння ўмовы ўнясення перадаплаты наступны Дагавор можа быць заключаны не раней, чым праз 12 месяцаў з даты яго скасавання.
У пісьмовым звароце на заключэнне Дагавора, плацельшчыку неабходна ўказаць:
-
ідэнтыфікацыйны нумар;
-
юрыдычны/паштовы адрасы;
-
тэл./факс, адрас электроннай пошты;
-
банкаўскія рэквізіты;
-
скарочанае найменне арганізацыі (для ўнясення адзнакі ў перавозачныя дакументы);
-
суму грашовых абавязацельстваў па Дагаворы, зыходзячы з планаваных аб'ёмаў перавозак грузаў па БЧ (для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь).
Да пісьмовага звароту неабходна прыкласці:
-
копіі статутных дакументаў (Статут, Устаноўчы дагавор) і пасведчання аб рэгістрацыі арганізацыі (перакладзеныя афіцыйным перакладчыкам на рускую мову – для замежных арганізацый), натарыяльна завераныя;
-
дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы (правы) на падпісанне Дагавора кіраўніком (пратакол сходу заснавальнікаў альбо іншы дакумент);
-
пры падпісанні Дагавора іншай асобай – даверанасць на права подпісу Дагавора (у выпадку выдачы даверанасці на замежнай мове – перакладзеную афіцыйным перакладчыкам на рускую мову), з адначасовым прадстаўленнем натарыяльна заверанага ўзору подпісы кіраўніка арганізацыі.
Кантакты:
РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» БЧ
Тэл.(+37517) 225 40 13, 225 90 78, 225 12 80, 225 94 50
Е-mail: irctr@mnsk.rw.by














