Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Медыцынскае страхаванне

Турыстычны цэнтр “Дартур ажыццяўляе страхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу.

Страхаванне ад няшчасных выпадкаў падчас знаходжання за мяжой гарантуе не толькі кампенсацыю расходаў, звязаных з праблемамі з вашым здароўем, але і арганізацыю ўсіх неабходных у экстранным выпадку паслуг.

Збіраючыся ў падарожжа або камандзіроўку, набудзьце страхавы поліс. Яго наяўнасць для атрымання візы становіцца абавязковым для ўсё большай колькасці краін. Але галоўнае, набываючы поліс, вы клапоціцеся аб уласным здароўі і спакоі.

Страхавы поліс дзейнічае ва ўсіх краінах свету за межамі Рэспублікі Беларусь. Галоўнае — указаць у полісе ўвесь пералік краін, якія вы збіраецеся наведаць, уключаючы пункты перасадкі пры пасадачных авіярэйсах.

Арганізацыю і аплату паслуг неадкладнай медыцынскай дапамогі ад імя страхавой кампаніі ажыццяўляе сэрвісная кампанія “CORIS. “CORIS — вядучая кампанія ў Еўропе ў сферы медыцынскага асіставання. Прадстаўніцтвы “CORIS працуюць кругласутачна і знаходзяцца ў многіх краінах свету. Яшчэ адной перавагай “CORIS з’яўляецца тое, што ва ўсіх прадстаўніцтвах з вамі змогуць пагаварыць на рускай мове.

Страхавы тарыф залежыць ад шэрага фактараў (тэрмін страхавання, краіна знаходжання, узрост страхавальніка і інш.). Дзейнічае сістэма скідак: пры сямейным страхаванні, пры страхаванні дзяцей да 16 гадоў, студэнтаў, групавым і паўторным страхаванні і інш.

Дагавор страхавання можа быць заключаны на тэрмін ад 1 дня да 1 года ўключна. Страхавы ўзнос выплачваецца адначасовым плацяжом пры заключэнні дагавора страхавання за ўвесь тэрмін яго дзеяння.

Даведкі па тэл. (+375 17) 225 07 55.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць