Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Інвестыцыйная палітыка і энэргазбераженне

Інвестыцыйная палітыка Беларускай чыгункі да 2030 года фарміруецца ў рамках падпраграмы «Чыгуначны транспарт» Дзяржаўнай праграмы «Транспартны комплекс на 2026–2030 гады» зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2025 № 778.

Дзяржаўная праграма накіравана на задавальненне патрэбнасці эканомікі і насельніцтва ў канкурэнтаздольных і эфектыўных транспартных паслугах, забеспячэнне эфектыўнай і ўстойлівай работы транспартнай сістэмы на аснове яе цыфравізацыі, стварэння якаснай, экалагічнай і бяспечнай транспартнай інфраструктуры, развіцця лагістыкі перавозак з выкарыстаннем інтэлектуальных тэхналогій.

Падпраграма «Чыгуначны транспарт» распрацавана з улікам праграмных дакументаў і прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Падпраграма «Чыгуначны транспарт» накіравана на павышэнне эфектыўнасці чыгуначнага транспарту, яго бяспекі і канкурэнтаздольнасці, развіццё лічбавых тэхналогій, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на ўмацаванне транзітнага патэнцыялу краіны.


Комплекс мерапрыемстваў падпраграмы «Чыгуначны транспарт» Дзяржаўнай праграмы «Транспарт Беларусі» на 2026–2030 гады ўключае ў сябе:

  • павышэнне эфектыўнасці і экалагічнасці тэхналагічных працэсаў на аснове абнаўлення парку чыгуначнага рухомага складу;
  • электрыфікацыя і мадэрнізацыя інфраструктуры чыгуначнага транспарту;
  • цыфравізацыі чыгуначнага транспарту.
  • Энергазберажэнне

    Асноўнымі напрамкамі энергазберажэння на Беларускай чыгунцы:

  • поўнае і надзейнае энергетычнае забеспячэнне перавозачнага працэсу чыгуначнага транспарту;

  • павелічэнне долі паліва з драўняных і іншых гаручых адходаў у агульным аб'ёме кацельна-пячнога паліва ў кацельнях чыгуначных арганізацый;
  • укараненне аднаўляльных крыніц энергіі;

  • распрацоўка і ўкараненне новых энергазберагальных тэхналогій забеспячэння перавозак у грузавым і пасажырскім руху;

  • укараненне комплексаў аўтаматызаванага ўліку электраэнергіі па ўсіх відах дзейнасці;

  • электрыфікацыя чыгуначных участкаў.

  • Ахова навакольнага асяроддзя

    Беражлівае і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, мінімізацыя экалагічных рызык, прадухіленне і скарачэнне негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе – прыярытэты дзейнасці дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».

    Прыродаахоўная дзейнасць на Беларускай чыгунцы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб ахове навакольнага асяроддзя і з'яўляецца састаўной часткай рэалізацыі тэхнічнай палітыкі чыгуначнага транспарту, будучы, у тым ліку, цесна ўвязанай з мерамі па энергазберажэнню, павышэнню энергаэфектыўнасці і эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў.

    Асноўнымі напрамкамі ў галіне экалагічнай бяспекі з'яўляюцца:

    • пашырэнне палігона выкарыстання электрацягі;

    • укараненне новага, энергаэфектыўнага, экалагічнага маторвагоннага і цягавага рухомага саставу;

    • прымяненне найлепшых даступных тэхналогій па ачыстцы сцёкавых вод і атмасфернага паветра;

    • укараненне тэхналогій выкарыстання адходаў у якасці паліва;

    • развіццё лічбавых тэхналогій у галіне кіравання прыродаахоўнай дзейнасцю.




Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць