АC «Электронная перавозка»
Цыфравізацыя грузавой, камерцыйнай работы і ўзаемадзеяння з кліентурай на аснове юрыдычна значных электронных дакументаў, падпісаных электронным лічбавым подпісам (ЭЛП) — найважнейшая задача, накіраваная на павышэнне канкурэнтаздольнасці паслуг Беларускай чыгункі на рынку перавозак грузаў, асноўным інструментам якой з'яўляецца спецыялізаваная аўтаматызаваная сістэма «Электронная перавозка» (АС «Электронная перавозка»).
Пасродкам АС «Электронная перавозка» забяспечана магчымасць суправаджэння чыгуначных грузавых перавозак ва ўнутрырэспубліканскіх і міжнародных зносінах па электронных дакументах, падпісаных электронным лічбавым подпісам. Да цяперашняга моманту рэалізавана магчымасць афармлення ў выглядзе электронных юрыдычна значных дакументаў заявак на перавозку грузаў, графікаў падачы вагонаў, перавозачных дакументаў (унутрырэспубліканскае, міжнароднае паведамленне), перасылачных накладных, уліковых картак выканання заяўкі на перавозку грузаў, накапляльных картак, памятак прыёмасдатчыка, актаў агульнай формы.
Паўнавартасную online-работу забяспечваюць схемы аказання паслуг прадастаўлення доступу да АС «Электронная перавозка» праз web-сэрвіс «Асабісты кабінет ІРЦ» РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» БЧ і аказанне паслуг сведчым цэнтрам Беларускай чыгункі праз web-сэрвіс «Асабісты кабінет» Цэнтра абароны інфармацыі дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка», што дае магчымасць дыстанцыйна, са свайго працоўнага месца, здзяйсняць усе неабходныя аперацыі, звязаныя з кіраваннем правамі карыстальнікаў АС «Электронная перавозка» і ключамі ЭЛП на ўсіх этапах ўзаемадзеяння.
АС «Электронная перавозка» цалкам адпавядае нацыянальнаму заканадаўству, рэгламентуе прымяненне электронных дакументаў і сродкаў ЭЛП, мае атэстат адпаведнасці патрабаванням абароны інфармацыі, выкарыстоўвае толькі сертыфікаваныя ў Рэспубліцы Беларусь сродкі крыптаабароны і ЭЛП.
Адпрацавана, прымяняецца і развіваецца тэхналогія комплекснага ўзаемадзеяння АС «Электронная перавозка» з ўнутранымі інфармацыйнымі сістэмамі грузаадправіцеляў/грузаатрымальнікаў па метадзе АСК–АСК, што дазваляе арганізаваць максімальна аўтаматызаваныя падрыхтоўку і абмен дакументамі з мінімальным удзелам чалавека.
Паспяхова ўжываецца функцыянал экспедытарскіх арганізацый у АС «Электронная перавозка», які прадугледжвае аўтаматызацыю ўсіх этапаў дакументаабмену ў рамках выканання дагавораў на забеспячэнне перавозак грузаў з удзелам экспедытара з адмовай ад выкарыстання дакументаў на папяровых носьбітах.
У рэжыме рэальнага часу прадастаўляецца шырокі пералік спадарожных сэрвісаў: фарматны і лагічны кантроль пры стварэнні электронных перавозачных і тэхналагічных дакументаў, выкарыстанне розных даведнікаў, сэрвісу нарматыўнай інфармацыі, інтэрактыўныя кіраўніцтва, паслугі СМС і online-апавяшчэнняў. Для максімальнай зручнасці карыстальнікаў сістэмы распрацаваны спецыялізаваны браўзэр «S2 браўзэр», адаптаваны да функцыяналу АС «Электронная перавозка» і нацыянальным крыптаграфічным прадуктам.
Уведзены ў прамысловую эксплуатацыю спецыялізаванае мабільнае прыкладанне «S2 Mobile» і мабільны контур АС «Электронная перавозка», праз які ўсе ўдзельнікі грузавых чыгуначных тэхпрацэсаў атрымалі магчымасць электроннага афармлення і суправаджэння перавозак грузаў па лічбавым беспапяровым тэхналогіям, заснаваным на выкарыстанні юрыдычна значных электронных дакументаў.
Для ажыццяўлення лічбавых беспапяровых перавозак на аснове падпісаных ЭЛП юрыдычна значных электронных накладных СМГС у двухбаковых міждзяржаўных чыгуначных зносінах, Беларускай чыгункай заключаны адпаведныя тэхнічныя і арганізацыйна-тэхналагічныя пагаднення з ААТ «Расійскія чыгункі», АТ «Літоўскія чыгункі», ДАТ «Латвійская чыгунка», АТ «Эстонская чыгунка», ТАА «Eurasian Railway Carrier» (польскі перавозчык) і АТ «НК «КТЖ» (па ўзгодненых маршрутах).
Актыўна развіваецца лічбавае ўзаемадзеянне з ДМК Рэспублікі Беларусь, дзе АС «Электронная перавозка» выступае інфармацыйна-тэлекамунікацыйным, тэхнічным і тэхналагічным інтэгратарам пры ажыццяўленні мытных аперацый у дачыненні да грузаў, якія перавозяцца чыгуначным транспартам на аснове юрыдычна значных электронных дакументаў.
З дапамогай АС «Электронная перавозка» любыя юрыдычна значныя дзеянні па замове, афармленні, суправаджэнню транспартных і спадарожных паслуг, атрыманню неабходнай інфармацыі кліенты Беларускай чыгункі выконваюць у рэжыме рэальнага часу выдалена праз Інтэрнэт пры аператыўным узаемадзеянні з упаўнаважанымі работнікамі Беларускай чыгункі.
Паўнавартасную online-работу забяспечвае схема аказання паслугі прадастаўлення доступу да АС «Электронная перавозка» праз web-сэрвіс «Асабісты кабінет ІРЦ», які дазваляе ўсе неабходныя аперацыі здзяйсняць дыстанцыйна, маючы браўзэр і доступ у сетку Інтэрнэт.
Для падкдючэння да сістэмы АС «Электронная перавозка» патрабуецца:
- Заключыць дагавор з РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» БЧ і далей з дапамогай web-сэрвісу «Асабісты кабінет ІРЦ» зарэгістраваць прадпрыемства.
- Наяўнасць дзеючага сертыфіката адкрытага ключа (ЭЛП), выдадзенага Сведчым цэнтрам Беларускай чыгункі або Рэспубліканскім сведчым цэнтрам ДзяржСКАК (афіцыйны сайт Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг).
- Доступ да АС «Электронная перавозка» – для атрымання права карыстання сістэмай неабходна заказаць паслугу прадастаўлення доступу да АС «Электронная перавозка» у web-сэрвісе «Асабісты кабінет ІРЦ» і падпісаць яе сертыфікатам адкрытага ключа (ЭЛП). Тэрмін прадастаўлення доступу да сістэмы – адзін год.
Алгарытм неабходных дзеянняў і інструкцыі па рабоце ў web-сэрвісе «Асабісты кабінет ИРЦ» прыведзены ў раздзеле «Інструкцыя карыстальніка».
Тэлефон для сувязі па дагаворах і аплаце паслуг: +375 (17) 225 13 23;
для атрымання кансультацый па рабоце ў web-сэрвісе «Асабісты кабінет ІРЦ»: +375 (162) 26 04 54, +375 (162) 26 04 58.
Інфармацыя аб парадку атрымання сертыфіката Сведчага цэнтра Беларускай чыгункі (СЦ БЧ) размешчана на афіцыйным сайце Цэнтра абароны інфармацыі Беларускай чыгункі www.isc.by. Для зручнасці кліентаў магчымасць аддаленага заказу паслугі выдання/перавыдання сертыфіката СЦ БЧ рэалізавана з дапамогай web-сэрвісу «Асабісты кабінет ІРЦ».
Настройка працоўнага месца кліента, парадак дзеянняў па заказу і прадастаўленню доступу карыстачу прыведзены ў Інструкцыі карыстальніка web-сэрвісу «Асабісты кабінет ІРЦ».
Парадак работы кліентаў Беларускай чыгункі ў сістэме прыведзены у кіраўніцтве карыстальніка АС «Электронная перавозка».
Кантактныя дадзеныя па тэхналагічных пытаннях работы ў АС «Электронная перавозка»:
+375 (162) 26 04 54, +375 (162) 26 04 59, +375 (162) 26 04 58, +375 (162) 26 04 63.
Больш падрабязная інфармацыя размешчана па адрасе: https://www.portal.rw.by/.














