Спецыялізаваныя паскораныя цягнікі
Перавозка грузаў паскоранымі фірмовымі цягнікамі прадугледжвае:
- значнае скарачэнне часу ў дарозе, у параўнанні з часам на перавозку грузаў у накірунку Ўсход - Захад - Усход звычайнымі цягнікамі;
- курсіраванне цягнікоў па ўсталяваным графіку;
- спрошчаныя мытныя працэдуры;
- дыспетчарскі кантроль;
- павышэнне надзейнасці перавозкі грузаў.
Беларускай чыгункай для дадзеных цягнікоў ўстаноўлены канкурэнтаздольныя тарыфы, забяспечваецца паскораная перапрацоўка кантэйнераў і вагонаў з грузам на перадавальных станцыях, іх праход па тэрыторыі рэспублікі ў кароткія тэрміны і па цвёрдым раскладзе.