Беларуская чыгунка ў 2023 годзе перавезла больш за 1 млн кантэйнераў
04 студзеня 2024
Па папярэдніх выніках работы за 2023 год БЧ перавезла больш за 1 млн кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавым эквіваленце) ва ўсіх відах зносін.
Развіццё экспартных перавозак і прасоўванне беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту з'яўляюцца найважнейшымі стратэгічнымі напрамкамі дзейнасці Беларускай чыгункі. Асаблівая ўвага была ўдзелена стварэнню неабходных умоў для нарошчвання аб'ёмаў экспартных паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у кантэйнерах.
Дзякуючы эфектыўнаму ўзаемадзеянню Беларускай чыгункі з грузаадпраўшчыкамі, грузаатрымальнікамі, транспартна-лагістычнымі кампаніямі і чыгуначнымі адміністрацыямі агульны аб'ём экспартных перавозак грузаў у кантэйнерах у 2023 годзе ў параўнанні з 2022 годам павялічаны больш чым на 60%.
Кантэйнерныя перавозкі ў Кітай – адзін з прыярытэтных напрамкаў пастаўкі айчыннай прадукцыі на экспарт. Паводле аператыўных звестак беларускімі грузаадпраўшчыкамі пагружана і адпраўлена прызначэннем у Кітайскую Народную Рэспубліку як па сухапутных маршрутах, так і з задзейнічаннем партоў Расійскай Федэрацыі больш за 1 500 кантэйнерных цягнікоў, што на 50% больш, чым у 2022 годзе.
Беларуская чыгунка дзякуе сваім кліентам і партнёрам за сумесную работу ў 2023 годзе і запрашае да далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ