Беларуская чыгунка захавала дзеючыя тарыфы на экспартна-імпартныя, унутрырэспубліканскія перавозкі грузаў чыгуначным транспартам з 1 студзеня 2024 года
21 снежня 2023
Прынятае рашэнне накіравана на забеспячэнне стабільнай транспартнай лагістыкі дастаўкі прадукцыі айчынных вытворцаў. Дзякуючы правядзенню збалансаванай тарыфнай палітыкі і ўзаемадзеянню з грузаўладальнікамі, лагістычнымі кампаніямі экспартныя перавозкі беларускіх знешнегандлёвых грузаў чыгуначным транспартам за 11 месяцаў 2023 года выраслі на 16% да аналагічнага перыяду 2022 года.
Таксама ў 2024 годзе будуць захаваны тарыфы на транзітныя перавозкі грузаў, што з'яўляецца стымулам для прыцягнення дадатковага грузапатоку на чыгуначны транспарт Рэспублікі Беларусь.
Беларуская чыгунка высока цэніць кожнага кліента і дзякуе за тое, што выбралі нас. Мы зробім усё магчымае, каб і ў далейшым у наc вы бачылі надзейнага і адказнага партнёра на рынку транспартных паслуг.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ