Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Палеская мазаіка
Дата па заяўцы
Тып тура экскурсійны
Транспарт аўтобус

Палессе — вялікая і загадкавая зямля ў цэнтры Еўропы, дзе на сотні кіламетраў працягнуліся глухія лясы і балоты. Гэты край заўсёды быў авеяны легендамі, таямніцамі, павер’ямі і паданнямі. У палескіх вёсках і мястэчках захаваліся старажытныя язычніцкія звычаі і традыцыйныя славянскія промыслы, жывыя асаблівасці мовы, культуры і побыту палешукоў. Галоўная водная артэрыя — рака Прыпяць — адна з найбуйнейшых рэк Беларусі. Ціха і плаўна нясе яна свае воды, пятляючы сярод лясоў, лугоў і балот, убіраючы ў сябе воды шматлікіх прытокаў — Піны, Ясельды, Пцічы, Убарці, Случы. Уздоўж Прыпяці выбудаваліся старажытныя гарады і паселішчы — Пінск, Тураў, Петрыкаў, дзе жывуць нашчадкі першых славянскіх плямёнаў дрыгавічоў, якія пасяліліся тут. На гэтых землях узнікла адно з першых усходнеславянскіх княстваў — Тураўскае. Некаранаванай сталіцай Палесся з’яўляецца горад Пінск, у яго наваколлях шмат прывабных месцаў, сабраных у адзіны маршрут пад назвай “Палеская мазаіка, праехаць па якім мы вас запрашаем.

Праграма:

07.00

Адпраўленне з Мінска

11.00

Прыбыццё ў Лагішын

11.00 — 11.30

Наведванне касцёла першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла — санктуарыя цудатворнай іконы Божай Маці Лагішынскай

11.30 — 12.00

Праездам — рака Ясельда, в. Мерчыцы, дзе пачынаецца канал Агінскага. Вялесніца — былы маёнтак Твардоўскіх. Рутка — радзіма паэткі Яўгеніі Янішчыц

12.00 — 13.00

Парэчча — старажытная палеская вёска, якая працягнулася ўздоўж Ясельды. Тут захавалася былая сядзіба Скірмунтаў, пры якіх яно стала буйным прамысловым цэнтрам, тут дзейнічалі суконная фабрыка, цукровы і вінакурныя заводы, захаваліся фрагменты цудоўнага парку. Наведванне этнаграфічнага музея “Сядзіба Палешука

13.00 — 13.15

Пераезд у в. Моладава (на царкоўнай званіцы знаходзіцца знакаміты падпісны звон 16 стагоддзя, на месцы разбуранай сядзібы Скірмунтаў — пабудавана капліца-ратонда)

13.15 — 13.30

Пераезд у вёску Моталь

13.30 — 15.30

Моталь — адно з самых значных паселішчаў на рацэ Ясельда. Радзіма першага прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана. Па паданні ў 16 стагоддзі тут знаходзіўся палац каралевы Боны — жонкі польскага караля Сігізмунда Старога. Мотальскі музей народнай творчасці — адзін з лепшых этнаграфічных музеяў у Беларусі. Агляд экспазіцыі суправаджаецца канцэртна-абрадавай праграмай “Жывы Гук і дэгустацыяй “мотальскіх прысмакаў

 

Кошт разлічваецца па запыце.

заказаць зараз

Адаслаць
Усе туры Беларуси

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць