Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Архітэктурныя помнікі Мiра і Нясвіжа
Дата пад запыт
Тып тура экскурсійны
Транспарт аўтобус

У ходзе экскурсіі Вы пагартаеце старонкі беларускай гісторыі. Вам раскажуць пра Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітую, Расію. Вас чакае наведванне замкаў, унесеных ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Замак знаходзицца ў пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Гэта сапраўдны сярэднявечны рыцарскі замак. Ён пабудаваны ў 20 - я гады 15 стагоддзя. З сярэдзіны 16 стагоддзя належаў слаўнаму роду Радзівілаў.

А вось нясвіжскі палац гэтага роду - рэзідэнцыя Радзівілаў, якіх у 16 - 19 стст. называлі некаранаванымі каралямі гэтых месцаў.

У Мірскім і Нясвіжскім замках працуюць музэі, экспазіцыі якіх распавядаюць пра тое, як жылі іх ўладальнікі ў розныя часы.

У ходзе экскурсіі Вы ўбачыце:

  •  мястэчка Мір з царквой і касцёлам;
  •  музей мірскага замка;
  •  паўднёва -заходнюю вежу замка і турму;
  •  склеп-пахавальню апошніх уладальнікаў Мірскага замка;
  •  музэй ў Нясвіжскім палацы;
  •  Гарадскую ратушу Нясвіжа;
  •  касцёл Божага цела з магільным склепам Радзівілаў у Нясвіжы;
  •  Нясвіжскі парк;
  •  Слуцкую браму.

 

Кіламетраж: 250 км

Працягласць: 12 гадзiн


 

Кошт экскурсіі для зборных груп:

  • на аднаго чалавека 115,00/105,00 бел.руб.

заказаць зараз

Адаслаць
Усе туры Беларуси