Карпаратыўныя навіны
Студзень
-
29 студзеня 2013Больш за 1 000 рацыяналізатарскіх прапаноў ўкаранёна ў 2012 годзе на Беларускай чыгунцы
У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў 2012 годзе было ўкаранёна 1084 рацыяналізатарскія прапановы. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 13,3 млрд. рублёў.
Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы. У працы па ўкараненню рацыяналізатарскіх прапаноў ў 2012 годзе ўдзельнічалі больш за 1160 спецыялістаў стальной магістралі.
Чытаць далей… -
25 студзеня 201325 студзеня ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі адбылося выніковае за 2012 пасяджэнне тэхніка-эканамічнага савета
У мерапрыемстве, акрамя членаў ТЭС, прынялі ўдзел міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь А. А. Сівак, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі службаў Упраўлення Беларускай чыгункі і арганізацый магістралі.
Асноўнымі пытаннямі пасяджэння сталі падвядзенне вынікаў дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2012 годзе і шляхі вырашэння пастаўленых задач на 2013 год.
Як адзначыў у сваім дакладзе Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, 2012 год прайшоў пад знакам 150-гадовага юбілею Беларускай чыгункі. За сваю шматгадовую гісторыю чыгунка стала сімвалам надзейнасці, пастаяннага руху наперад і імкнення да развіцця. Асноўнай стратэгічнай задачай Беларускай чыгункі з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці перавозачнага працэсу і прадукцыйнасці працы.
Чытаць далей… -
-
17 студзеня 2013Беларуская чыгунка прымае ўдзел у найбуйнейшых транспартных выставах
У бягучым годзе, беларуская магістраль плануе ўдзел у найбуйнейшых транспартных выставах, такіх як «ТрансРоссия» (г. Масква, 23–26.04.), «Интер-ТРАНСПОРТ» (Адэса, 29–31.05.), 14 Міжнародная выстава па лагістыцы, тэлематыцы і транспарту «Transport logistic-2013» (Мюнхен, Германія, 04–07.06), Нацыянальная выстава «Транспарт і лагістыка» (г. Мінск, 08–10.10), «Инфотранс» (кастрычнік), а таксама Нацыянальных выстаўках Рэспублікі Беларусь у Літве і Казахстане.
Таксама спецыялісты магістралі прымуць удзел у якасці наведвальнікаў у спецыялізаваных выставах, якія пройдуць у Маскве, сярод якіх «Связь Экспокомм», «Электрические сети России», «Экспо-1520» і інш.
Чытаць далей… -
15 студзеня 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіць у рамках распрацоўкі графіка міжнародных пасажырскіх цягнікоў на 2013/2014 гг.
Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у міжнароднай каардынацыйнай канферэнцыі упаўнаважаных прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый і пасажырскіх перавозчыкаў Еўропы (ФТЕ).
Канферэнцыя праходзіць у Санкт-Пецярбургу з 14 па 18 студзеня гэтага года. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі больш за 33 краін. У рамках канферэнцыі запланавана правядзенне шэрагу нарад.
На канферэнцыі будуць разглядацца пытанні, звязаныя з курсіраваннем міжнародных цягнікоў і прычапных вагонаў ў зносінах Расія–краіны Еўропы, у тым ліку тых, што едуць праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Чытаць далей… -
14 студзеня 2013Беларуская чыгунка звяртае ўвагу!
На ўчастку Асіповічы I–Бабруйск завяршаецца мантаж кантактнай сеткі. 20 лютага 2013 у яе будзе пададзена высокае напружанне 27000 Вольт.
Для забеспячэння бяспекі пасажыраў і работнікаў чыгункі за 15 дзён да падачы напругі і 15 дзён пасля гэтага на станцыях будзе арганізавана дадатковае апавяшчэнне аб наяўнасці высокага напружання.
Электрыфікацыя IX агульнаеўрапейскага транспартнага калідора — адзін з найважнейшых інвестыцыйных праектаў Беларускай чыгункі. Дзяржаўнай праграмай развіцця чыгуначнага транспарту Беларусі на 2011-2015 гады прадугледжана электрыфікацыя участкаў Гомель–Жлобін–Асіповічы і Жлобін–Калінкавічы, Маладзечна–Гудагай–Дзяржмяжа. Агульная працягласць участкаў, запланаваных да электрыфікацыі, складзе 387 кіламетраў.
Чытаць далей… -
11 студзеня 2013Беларуская чыгунка адрамантавала ў 2012 годзе 570 км пуцi
-
10 студзеня 2013Беларусь і Польшча развіваюць чыгуначнае супрацоўніцтва. Вынікі і перспектывы сумеснай працы абмяркоўваюць 10 студзеня 2013 г. ў польскім горадзе Малашэвічы
Кіраўніцтва Беларускай чыгункі, польскага АТ «ПКП «Карго» і АТ ПКП «Польскія чыгуначныя лініі» маюць намер выпрацаваць узгодненую стратэгію ўзаемадзеяння па перавозцы грузаў у 2013 годзе.
У 2012 годзе аб'ём перавозак у напрамку Захад-Усход праз памежныя пераходы Бел. ч. і «ПКП «Карго» дасягнуў 1,8 мільёнаў тон, што на 29 працэнтаў больш, чым у 2011 годзе. У асноўным — гэта будаўнічыя матэрыялы, хімічныя грузы і чорныя металы.
Чытаць далей…