Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Хуткі агляд 2019 года
  • Студзень

Студзень

  • Беларуская чыгунка заключыла кантракт на пастаўку 10 сучасных электрацягнікоў
    18 студзеня
    Беларуская чыгунка заключыла кантракт на пастаўку 10 сучасных электрацягнікоў

    18 студзеня ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылося падпісанне кантракту з кампаніяй ЗАТ «Штадлер Мінск» на закупку электрацягнікоў для міжрэгіянальных ліній бізнес-класа. Кантракт падпісалі Уладзімір Балахонаў — намеснік Начальніка Беларускай чыгункі, Філіп Бруннер — дырэктар ЗАТ «Штадлер Мінск».

    У адпаведнасці з кантрактам Беларуская чыгунка набудзе да 2021 года 10 сучасных пяцівагонных электрацягнікоў серыі ЭПМ пераменнага току з максімальнай хуткасцю 160 км/ч. Пастаўка першага электрацягніка запланаваная на канец 2020 года. Для рэалізацыі дадзенага інвестыцыйнага праекта плануецца прыцягнуць крэдытныя рэсурсы вядучых замежных банкаў.

    Уладзімір Балахонаў падчас цырымоніі падпісання падзякаваў кіраўніцтву кампаніі Штадлер за канструктыўнае супрацоўніцтва. Ён таксама адзначыў, што сённяшняя падзея з'яўляецца працягам развіцця новага фармату пасажырскіх перавозак, да ўкаранення якога Беларуская чыгунка прыступіла ў 2010 годзе ў мэтах стварэння ў Беларусі комплекснай сістэмы перавозак, накіраванай на эфектыўнае задавальненне патрэбаў насельніцтва ў транспартным абслугоўванні. Падпісанне кантракту сведчыць аб перспектыўным развіцці Беларускай чыгункі і яе гатоўнасці рэалізоўваць важныя сацыяльныя праекты, накіраваныя на прадастаўленне жыхарам і гасцям нашай краіны транспартнай паслугі еўрапейскага ўзроўню.

    Чытаць далей…
  • 11 студзеня
    Беларуская чыгунка за час навагодніх і калядных святаў перавезла больш за 530 тысяч пасажыраў

    Беларуская чыгунка ў перыяд з 29 снежня 2018 па 7 студзеня бягучага года перавезла 534 510 пасажыраў у цягніках з нумараванымі месцамі, што на 0,5% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

    Чытаць далей…
  • 11 студзеня
    Беларуская чыгунка цягніком міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 731/732 Мінск—Гродна перавезла амаль 9 тысяч пасажыраў
    З 9 снежня 2018 г. паміж Минскам і Гродна штодзённа пачаў курсіраваць новы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 731/732. На дадзеным маршруце ён робіць тры прыпынкі: у Мастах, Лідзе і Маладзечне. Час цягніка ў пуці складае 4 гадзіны.

    За мінулы месяц з 9 снежня 2018 па 9 студзеня 2019 у зносінах Мінск—Гродна—Мінск перавезена амаль 9 тысяч пасажыраў.

    Час адпраўлення цягніка са станцыі Гродна ў 06:39, прыбыццё на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10:42. Час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 15:30, прыбыццё на станцыю Гродна ў 19:38.

    Са сталіцы ў Гродна пасажыраў перавозіць сучасны маторвагонны рухомы састаў — дызель-цягнік ДП3, у якім прадугледжана 145 месцаў для сядзення. Рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням камфорту і якасці. Да паслуг пасажыраў прадастаўлены зручныя салоны, мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуліроўкамі спінкі крэсла і падлакотнікаў. Сярод пераваг цягніка — усталяваная ў кожным вагоне сістэма кандыцыяніравання паветра; устройства цеплавых завес уваходных дзвярэй, якое перашкаджае паступленню халоднага паветра і выхаду цёплага паветра з салонаў; паніжаная падлога, якая дазваляе хутка ажыццяўляць пасадку і высадку пасажыраў. Дзверы абсталяваны высоўнымі прыступкамі.
    Чытаць далей…
  • 11 студзеня
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

    З 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года прадстаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў наведалі больш за 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, дашкольныя ўстановы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

    Чытаць далей…
  • 10 студзеня
    Новая паслуга Беларускай чыгункі для грузавых чыгуначных перавозак

    Беларуская чыгунка ўвяла ў прамысловую эксплуатацыю мабільнае прылажэнне для апавяшчэння карыстальнікаў і падсістэму для мабільных платформаў аўтаматызаванай сістэмы электроннага афармлення і суправаджэння перавозак грузаў з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу.

    Мабільныя лічбавыя рашэнні — мабільная падсістэма аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка» (АС «Электронная перавозка») і спецыялізаванае мабільнае прылажэнне «S2 Mobile» — распрацаваны спецыялістамі Цэнтра абароны інфармацыі Беларускай чыгункі. Дзякуючы гэтым рашэнням ўсе ўдзельнікі грузавых чыгуначных тэхпрацэсаў атрымалі магчымасць электроннага афармлення і суправаджэння перавозак грузаў па лічбавым беспапяровым тэхналогіям, заснаваным на выкарыстанні юрыдычна значных электронных дакументаў.

    Прылажэнне «S2 Mobile» прадастаўляе мабільны доступ да асноўных элементаў функцыяналу АС «Электронная перавозка» ep.isc.by з магчымасцю прагляду, подпісу і ўзгаднення электронных дакументаў на мабільных устройствах карыстальнікаў АС «Электронная перавозка» з аперацыйнай сістэмы Android 5.0 і вышэй.

    Чытаць далей…
  • 9 студзеня
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, студзень 2019 (Выпуск 97)

    Сення ў выпуску:

    — Удзячнасць за працу. Лепшых перадавікоў магістралі адзначылі галіновымі ўзнагародамі;

    — Адзіныя стандарты, стварэнне ўмоў для максімальна эфектыўнай работы з кліентамі — адкрыццё Лінейнага цэнтра транспартнага абслугоўвання «Орша»;

    Чытаць далей…
  • 9 студзеня
    22 студзеня Беларуская чыгунка правядзе Круглы стол у Мінску

    22 студзеня 2019 г. у г. Мінску Беларуская чыгунка праводзіць Круглы стол «Экспартны патэнцыял Рэспублікі Беларусь пры арганізацыі кантэйнерных перавозак у зносінах з Азербайджанскай Рэспублікай».

    Беларуская чыгунка арганізуе мерапрыемства з мэтай прыцягнення дадатковых аб'ёмаў грузаў у зносінах Беларусь—Азербайджан. Таксама ў адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі ў ходзе трохбаковай сустрэчы, якая прайшла ў снежні 2018 гадоў ў Баку, прадстаўнікоў Беларускай чыгункі, ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі», ААТ «РЖД» па пытанні развіцця міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач—Поўдзень».

    У рабоце Круглага стала прымуць удзел кіраўніцтва БЧ, прадстаўнікі ААТ «РЖД», ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі», прадстаўнікі грузаадправіцеляў і грузаатрымальнікаў, экспедытарскіх кампаній краін-удзельніц.

    У рамках мерапрыемства Беларуская чыгунка правядзе прэзентацыю транзітнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, азнаёміць удзельнікаў з тарыфнай палітыкай БЧ на 2019 фрахтавы год, а таксама магчымасцямі дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 4 студзеня
    На Беларускай чыгунцы ў 2018 годзе на 8,7% узраслі перавозкі пасажыраў цягнікамі гарадскіх ліній

    Беларуская чыгунка у 2018 годзе цягнікамі гарадскіх ліній перавезла амаль 3,8 млн пасажыраў. Гэта на 8,7% больш, чым у 2017 годзе. Пасажыраабарот у гарадскіх зносінах узрос на 6,5% і склаў каля 89 млн пас-км.

    З выкарыстаннем аплаты праезду ў цягніках гарадскіх ліній з дапамогай смарт-карт з транспартнымі тарыфнымі адзінкамі у 2018 годзе перавезена амаль 13,4 тысячы пасажыраў.

    Чытаць далей…
  • 4 студзеня
    Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі ў конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2018 года стаў пераможцам адразу ў дзвюх намінацыях

    У адпаведнасці з пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь №76 ад 29 снежня 2018 года Турыстычны цэнтр «Дартур» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прызнаны лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» у намінацыях «Паслугі насельніцтву» і «Паслугі насельніцтву» «Лепшы ў рэгіёне» з турыстычным праектам «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» на навагоднім цягніку па маршруце Мінск—Брэст—Мінск.

    Чытаць далей…
  • 4 студзеня
    На БЧ у снежні 2018 гады кожны чацвёрты білет прададзены праз Інтэрнэт

    У снежні 2018 года ўдзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) склала 25,1%. Гэта значыць кожны чацвёрты білет, рэалізаваны на цягнікі з нумараванымі месцамі, — электронны.

    Усяго ў 2018 годзе паслугай куплі білетаў онлайн скарысталіся амаль 2,6 млн грамадзян. Гэта на 22,4% больш, чым у 2017 годзе.

    Чытаць далей…