Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Люты

  • 28 лютага 2019
    Сталовая ўчастка вытворчага харчавання ў лакаматыўным дэпо Баранавічы — лепшая на Беларускай чыгунцы

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2018 годзе. У спаборніцтве прынялі ўдзел 6 участкаў вытворчага харчавання і сталовая Дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі. Пры ацэнцы канкурсантаў журы ўлічвала рост ахопу гарачым харчаваннем чыгуначнікаў, прымяненне розных формаў і метадаў абслугоўвання, укараненне аўтаматызаваных сістэм разліку за харчаванне, рост акупнасці, эстэтычны стан саміх прадпрыемстваў і прылеглай тэрыторыі, захаванне санітарных нормаў і правілаў, а таксама заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне грамадскага харчавання.

    Чытаць далей…
  • 27 лютага 2019
    Беларуская чыгунка прапануе новыя праекты па арганізацыі перавозкі грузаў у кантэйнерах

    Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі арганізуе новы праект — рэгулярны кантэйнерны цягнік па маршруце Беларусь—Румынія. Партнёрамі БТЛЦ у арганізацыі праекта выступаюць Rail Cargo Logistics d.o.o. (Славенія) і Захід Транс Сэрвіс (Украіна).

    Чытаць далей…
  • 27 лютага 2019
    1 сакавіка на Беларускай чыгунцы стартуе конкурс сярод дзяцей чыгуначнікаў на лепшы малюнак

    Конкурс прысвечаны гераічнаму мінуламу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і арганізаваны ў рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго мэта — выхаванне пачуцця патрыятызму, любві і павагі да сваёй Радзімы, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей чыгуначнікаў.

    Творчае спаборніцтва будзе праводзіцца ў чатырох узроставых катэгорыях: 5—7 гадоў, 8—11 гадоў, 12—14 гадоў, 15—17 гадоў, у кожнай з якіх прысуджаецца 1,2 і 3 месца.

    Чытаць далей…
  • 26 лютага 2019
    Вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку Беларускай чыгункі падвялі 26 лютага ў Мінску

    26 лютага ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася сумесная нарада прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і органаў унутраных спраў на транспарце. Удзельнікі сустрэчы падвялі вынікі працы добраахвотных дружын за 2018 год, разгледзелі шэраг актуальных пытанняў па далейшым удасканаленні іх дзейнасці ў арганізацыях Беларускай чыгункі у 2019 годзе, абмяняліся вопытам, а таксама намецілі меры па павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння добраахвотных дружын з праваахоўнымі органамі па забеспячэнню аховы правапарадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    Чытаць далей…
  • 26 лютага 2019
    Беларуская чыгунка рыхтуецца сустракаць удзельнікаў і балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў

    У рамках падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў Беларуская чыгунка рэалізуе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў.

    Для дастаўкі балельшчыкаў ад Мінскага чыгуначнага вакзала да месцаў правядзення спартыўных мерапрыемстваў — Мінск-Арэне і Вяслярным канале (г. Заслаўе) — Беларускай чыгункай распрацавала расклад цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Мінск—Масюкоўшчына—Беларусь. Расклад распрацаваны з улікам графіка спартыўных мерапрыемстваў і ўзгоднены з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў і ГУ «Сталічны транспарт і сувязь».

    Чытаць далей…
  • 22 лютага 2019
    Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

    Шчыра віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь!

    Гэтае свята застаецца дарагім і памятным кожнаму жыхару нашай краіны. Яно стала сімвалам гераічнага мінулага і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

    Сёння словы падзякі хочацца сказаць усім тым, хто ў гады ваенных ліхалеццяў і ў мірны час быў на варце роднай Айчыны. Тым, хто сваёй самаадданай працай мацаваў абарону Радзімы, адстойваў мір і спакой кожнай сям'і, кожнага дома.

    Чытаць далей…
  • 21 лютага 2019
    Беларуская чыгунка запрашае паслухаць беларускую паэзію на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі

    21 лютага на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі пройдзе канцэрт ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

    Сумесны літаратурна-музычны праект арганізаваны ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і Беларускай чыгункай. Мерапрыемства праходзіць у рамках Года малой радзімы, а таксама Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

    Чытаць далей…
  • 19 лютага 2019
    Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у Міжнародным чыгуначным кангрэсе ў Вене

    18—19 сакавіка 2019 года ў г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка) праходзіць Міжнародны чыгуначны кангрэс — 2019 на тэму: «Адзін свет. Адна чыгунка». Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы ААТ «РЖД» і Федэральнай палаты Аўстрыі.

    У дзелавой праграме кангрэсу прымуць удзел кіраўнікі міжнародных чыгуначных арганізацый прасторы 1520 мм і 1435 мм, прадстаўнікі міністэрства транспарту Аўстрыі, бізнес-лідэры і эксперты чыгуначнай галіны, а таксама пастаўшчыкі і кліенты, зацікаўленыя ў перавозцы грузаў па чыгунцы.

    Чытаць далей…
  • 19 лютага 2019
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, люты 2019 (Выпуск 100)

    • Падвялі вынікі, вызначылі ключавыя напрамкі развіцця. Выніковы тэхніка-эканамічны савет Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 18 лютага 2019
    Вынікі сумеснай работы абмяркуюць беларускія і польскія чыгуначнікі ў Брэсце

    20 лютага ў Брэсце дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам дарогі Уладзімірам Марозавым правядзе перамовы з кіраўніцтвам Групы АТ «Польскія чыгункі» на чале са Старшынёй праўлення Кшыштафам Мамінскім.

    Чытаць далей…
  • 13 лютага 2019
    Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмяркуюць кіраўнікі чыгунак Беларусі і Латвіі ў Рызе

    14—15 лютага ў Рызе (Латвія) пройдуць перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з прэзідэнтам ГАО «Латвійская чыгунка» Эдвінсам Берзіньшам. У ходзе мерапрыемства бакі абмяркуюць шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва па выніках працы за 2018 год і намецяць меры, накіраваныя на іх далейшае развіццё. Кіраўнікі чыгуначных кампаній нададуць увагу пытанням, звязаным з павелічэннем аб'ёму грузаперавозак паміж Латвіяй і Беларуссю, а таксама ўдасканаленні тэхналогіі пропуску экспрэс-цягніка «Мінск—Рыга—Мінск» і далейшаму фармаванню грузавой базы праекта.

    Чытаць далей…
  • 04 лютага 2019
    23-е пасяджэнне камісіі па пасажырскай гаспадарцы Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці адбудзецца ў Мінску 5—7 сакавіка

    Адкрые пасяджэнне намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Балахонаў.

    У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі 12 чыгуначных адміністрацый-удзельніц Савета па чыгуначным транспарце. Усяго будзе разгледжана 9 пытанняў. Сярод асноўных: вынікі працы пасажырскага комплексу ў міжнародных зносінах за 2018 год, выкананне рашэнняў 22-га пасяджэння камісіі. Таксама будуць унесены прапановы ў частцы пасажырскага комплексу для распрацоўкі праекта Канцэпцыі стратэгічнага развіцця чыгуначнага транспарту на «прасторы 1520» да 2030 года і іншыя актуальныя пытанні.

    Чытаць далей…
  • 04 лютага 2019
    За 2018 год на Беларускай чыгунцы амаль на 9 тысяч безбілетных грамадзян накладзены адміністрацыйныя спагнанні

    За 2018 год кантралёрамі-рэвізорамі Беларускай чыгункі ажыццёўлены кантроль у 56650 цягніках, што на 1356 цягнікоў больш, чым у 2017 годзе. Асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 96% ад агульнай колькасці цягнікоў, у якіх ажыццяўляўся кантроль. Па выніках кантролю ў 2018 годзе ў дачыненні да 8998 грамадзян вынесены пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за безбілетны праезд, з іх 7619 заплацілі штраф на месцы. За курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых для гэтага месцах да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 345 чалавек. У выніку кантролю ў цягніках спагнана 188,27 тыс. рублёў штрафу і тарыфу.

    Чытаць далей…
  • 04 лютага 2019
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, люты 2019 (Выпуск 99)

    Сёння ў выпуску:

    — Кантэйнерны цягнік Мінск—Баку — дастаўка за 7 сутак. Новы транспартны сэрвіс прэзентавалі чыгуначнікі Беларусі, Расіі і Азербайджана.

    Чытаць далей…
  • 01 лютага 2019
    1 лютага на Беларускай чыгунцы прайшоў тэхніка-эканамічны савет

    Вынікі работы Беларускай чыгункі ў мінулым годзе і задачы на 2019 год былі разгледжаны 1 лютага на выніковым пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета БЧ, якое адбылося ва Упраўленні Беларускай чыгункі.

    У мерапрыемстве прыняў удзел Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Аўраменка, кіраўнікі і прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, службаў і арганізацый Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 01 лютага 2019
    На Беларускай чыгунцы працягваецца штогадовы конкурс «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце»

    22—23 студзеня ў Жлобіне адбыўся конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод работнікаў лакаматыўнага гаспадаркі. На два дні ў Жлобіне сабраліся работнікі лакаматыўных брыгад БЧ, машыністы-інструктары, тэхнікі па расшыфроўцы стужак хуткасцямераў і электронных носьбітаў інфармацыі, якія да гэтага занялі першыя месцы на папярэдніх этапах конкурсу на ўзроўні аддзяленняў дарогі.

    Чытаць далей…