Карпаратыўныя навіны
Красавік
-
30 красавіка 2019Лепшую моладзевую лакаматыўную брыгаду вызначылі на Беларускай чыгунцы
Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод моладзевых лакаматыўных брыгад па выніках працы за 2018 год. Мэта дадзенага спаборніцтва — павышэнне прэстыжу прафесій машыніста і памочніка машыніста, а таксама пастаяннае павышэнне тэхнічнага ўзроўню ведаў лакаматыўных брыгад. Трэба адзначыць, што большасць членаў моладзевых лакаматыўных брыгад знаходзяцца ў ГА «БРСМ».
Чытаць далей… -
30 красавіка 2019На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу на лепшы музей, пакой баявой і працоўнай славы і лепшую экспазіцыю чыгуначнай тэхнікі за 2018 год
На Беларускай чыгунцы выбралі лепшы музей, пакой баявой і працоўнай славы, а таксама лепшую экспазіцыю чыгуначнай тэхнікі. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ацэньвала наяўнасць дзеючых музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў аддзяленнях дарогі, колькасць адзінак захоўвання музейнага фонду, выяўленых і апрацаваных матэрыялаў па гісторыі транспарту ў архівах Рэспублікі Беларусь, удзел музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў культурна-масавых мерапрыемствах , якія праводзяцца на БЧ, арганізацыю выставак па гісторыі Беларускай чыгункі і чыгуначнага транспарту, распрацоўку і правядзенне інтэрактыўных праграм і т. д.
Чытаць далей… -
30 красавіка 2019Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у другім Форуме міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях» у г. Пекіне (КНР)
25—26 красавіка 2019 года дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у мерапрыемствах другога Форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях». У Пекіне сабраліся 37 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама Генеральны сакратар ААН і прэзідэнт Міжнароднага валютнага фонду. У цэлым на Форум міжнароднага супрацоўніцтва прыбылі ўдзельнікі з больш чым 150 дзяржаў.
Чытаць далей… -
30 красавіка 2019Маладзёжная цягніковая брыгада цягніка № 601/602 у зносінах Полацк—Гомель — лепшая на Беларускай чыгунцы
Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва на званне «Лепшая маладзёжная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі» па выніках працы за 2018 год. Дадзенае спаборніцтва праводзіцца на БЧ з мэтай павышэння культуры абслугоўвання пасажыраў і ўмацавання станоўчага іміджу Беларускай чыгункі, а таксама выхавання ў працоўнай моладзі пачуцця адказнасці за работу калектыву, самастойнасці ў вырашэнні пастаўленых задач, высокага ўсведамлення грамадскага абавязку.
Трэба адзначыць, што, як правіла, моладзевыя цягніковая брыгады складаюцца з сябраў ГА «БРСМ».
Чытаць далей… -
30 красавіка 2019Напярэдадні Свята працы на Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі лепшых работнікаў галіны
30 красавіка ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў дарожнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» і галіновага спаборніцтва за 2018 год.
Чытаць далей… -
26 красавіка 2019На Беларускай чыгунцы ўпершыню выбралі Міс і Лідэра
25 красавіка ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся конкурс «Міс і Лідэр Беларускай чыгункі».
За галоўны тытул змагаліся шэсць пар ва ўзросце да 31 года, па адной ад кожнага аддзялення.
Чытаць далей… -
25 красавіка 2019Беларуская чыгунка правяла міжнародную канферэнцыю ў Франкфурце-на-Майне (Германія) і падпісала Мемарандум з Rail Cargo Austria
25 красавіка ў Франкфурце-на-Майне (Германія) адбылася канферэнцыя на тэму: «З Еўропы ў Кітай па новым Шаўковым шляху: чыгуначная лагістыка транзітам праз Беларусь».
Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліў першы намеснік Начальніка чыгункі Ігар Шылаў.
Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі.
Чытаць далей… -
23 красавіка 2019Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава 1 мая адкрые чарговы сезон
-
22 красавіка 2019Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у міжнародным Форуме ў Пекіне
Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам чыгункі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у другім Форуме міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях», які пройдзе з 25 па 27 красавіка ў г. Пекіне (КНР).
Дзелавая праграма форуму прадугледжвае работу 12 падфорумаў у якіх асноўная ўвага будзе нададзена палітыцы, інфраструктуры, гандлю, фінансам, міжкультурным камунікацыям, навукова-даследчаму абмену, чыстаму шаўковаму шляху, лічбаваму шаўковаму шляху, экалагічнаму шаўковаму шляху, шаўковаму шляху інавацый, субнацыянальнаму супрацоўніцтву, прасоўванню эканамічных і гандлёвых зон.
Чытаць далей… -
20 красавіка 2019Больш за 67 тысяч работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку 20 красавіка
Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, кіраўнікі службаў Упраўлення чыгункі, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» БЧ.
Работнікі арганізацый беларускай магістралі наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівая ўвага надавалася ўборцы воінскіх пахаванняў і помнікаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту, якіх у цяперашні час налічваецца 183.
Чытаць далей… -
19 красавіка 2019Відэанавіны Беларускай чыгункі, красавік 2019 (Выпуск 104)
Сёння ў выпуску:
- Рамонт пуці, як аснова. Аспекты гадавой пуцявой кампаніі абмеркавалі на выязным пасяджэнні Тэхніка-эканамічнага савета дарогі.
- Капітальны рамонт з гарантыяй на дзясяткі гадоў. Чыгуначны мост праз Нёман паэтапна рамантуюць у Гродна.
-
19 красавіка 2019Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі стаў пераможцам конкурсу «Сто дарог экспарту»
Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі ў рамках V экспартнага форуму «Беларусь малочная», які праходзіў з 17 па 19 красавіка ў Мінску, атрымаў перамогу сумесна з ЗАТ «Мяса-малочная кампанія» ў конкурсе «Сто дарог экспарту». Калектыў узнагароджаны дыпломам за развіццё транспартных калідораў, у тым ліку на кітайскім напрамку, прадастаўленне прадпрыемствам комплексу лагістычных паслуг на ўзроўні, які адпавядае міжнародным патрабаванням.
Беларуская чыгунка ў асобе БТЛЦ штогод прымае ўдзел у экспартным форуме «Беларусь малочная».
Чытаць далей… -
18 красавіка 2019Увага, цягнік! Беларуская чыгунка заклікае грамадзян выконваць правілы бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту
У 1 квартале 2019 года на Беларускай чыгунцы адбылося 23 выпадкі невытворчага траўматызму. Пацярпела 23 чалавекі. Парадку 39% пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.
Па-ранейшаму асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў застаецца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнні вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.
Чытаць далей… -
16 красавіка 2019Сёння на Беларускай чыгунцы пачаў дзейнічаць яшчэ адзін канал сувязі з пасажырамі — чат-бот у месенджарах Telegram, Viber і WhatsApp
З 15 красавіка ў месенджарах Telegram, Viber і WhatsApp у Беларускай чыгункі з'явіўся чат-бот. З дапамогай яго ажыццяўляецца інфармацыйная падтрымка дыстанцыйных каналаў продажу праязных дакументаў (праз інтэрнэт), сітуацыйная дапамога фізічна аслабленым асобам, а таксама дапамога ў урэгуляванні нестандартных сітуацый пры атрыманні пасажырамі паслуг чыгуначнага транспарту.
Чытаць далей… -
11 красавіка 2019Беларуская чыгунка дамовілася аб дастаўцы грузаў па сухапутных чыгуначных маршрутах з В'етнама ў Беларусь
Дэлегацыя Беларускай чыгункі з 8 па 12 красавіка прымае ўдзел у XXXIV пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ, якое праходзіць у г. Сеуле (Паўднёвая Карэя).
Чытаць далей… -
09 красавіка 2019Брэсцкі вакзал Беларускай чыгункі увайшоў у спіс «7 цудаў горада Брэста»
Такую незвычайную акцыю на працягу некалькіх месяцаў праводзіць Брэсцкі гарвыканкам у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю Брэста.
Брэстчанам прапанавалі выбраць самыя цікавыя месцы і аб'екты ў горадзе. Паводле папярэдніх вынікаў, сярод самых цікавых і знакавых на іх погляд месцаў і аб'ектаў быў названы і Брэсцкі вакзал. У бліжэйшы час арганізатары падвядуць канчатковыя вынікі.
Чытаць далей… -
08 красавіка 2019Дэлегацыя БЧ прымае ўдзел у XXXIV пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ
Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Шылавым прымае ўдзел у XXXIV пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ.
Мерапрыемства праходзіць з 8 па 12 красавіка 2019 года ў г. Сеуле (Рэспубліка Карэя).
Чытаць далей… -
08 красавіка 2019На Беларускай чыгунцы вызначылі «Лепшых па прафесіі на чыгуначным транспарце» за 2018 год
На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце». Конкурс штогод праводзіцца на БЧ з мэтай стымулявання высокапрадукцыйнай працы і павышэння майстэрства работнікаў.
Чытаць далей…