Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Лепшую моладзевую лакаматыўную брыгаду вызначылі на Беларускай чыгунцы

30 красавіка 2019

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод моладзевых лакаматыўных брыгад па выніках працы за 2018 год. Мэта дадзенага спаборніцтва — павышэнне прэстыжу прафесій машыніста і памочніка машыніста, а таксама пастаяннае павышэнне тэхнічнага ўзроўню ведаў лакаматыўных брыгад. Трэба адзначыць, што большасць членаў моладзевых лакаматыўных брыгад знаходзяцца ў ГА «БРСМ».

Усяго ў дарожным спаборніцтве прынялі ўдзел 6 брыгад — пераможцаў адборачных тураў, якія праходзілі на аддзяленнях БЧ.

Удзельнікі ацэньваліся па наступных крытэрыях: забеспячэнне брыгадай выканання графіка руху цягнікоў, нормаў расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, узровень адукацыі моладзевай лакаматыўнай брыгады, удзел машыніста ў правядзенні школ перадавога вопыту і інш.

Па выніках спаборніцтва пераможцам стала моладзевая лакаматыўная брыгада лакаматыўнага дэпо Мінск Мінскага аддзялення дарогі (машыніст Аляксандр Вянглоўскі і памочнік машыніста Павел Календа).

Другое месца прысуджана моладзевай лакаматыўнай брыгадзе лакаматыўнага дэпо Гомель Гомельскага аддзялення беларускай магістралі (машыніст Дзмітрый Сухаркаў, памочнік машыніста Канстанцін Залатарэнка).

Трэцяга месца ўдастоена моладзевая лакаматыўная брыгада лакаматыўнага дэпо Асіповічы Магілёўскага аддзялення БЧ (машыніст Дзмітрый Мароз, памочнік машыніста Яўген Мельнічэнка).

Пераможцам конкурсу будзе ўручаны пераходны кубак і дыплом 1-й ступені, а ўладальнікам 2-га і 3-га месца — памятныя дыпломы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год