Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка дамовілася аб дастаўцы грузаў па сухапутных чыгуначных маршрутах з В'етнама ў Беларусь

11 красавіка 2019

Дэлегацыя Беларускай чыгункі з 8 па 12 красавіка прымае ўдзел у XXXIV пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ, якое праходзіць у г. Сеуле (Паўднёвая Карэя).

11 красавіка, у рамках правядзення мерапрыемства прайшла рабочая сустрэча першага намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Ігара Шылава з намеснікам генеральнага дырэктара Дзяржаўнай кампаніі «В'етнамская чыгунка» г-нам Фан Куок Ань. На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні дастаўкі грузаў па сухапутных чыгуначных маршрутах з В'етнама ў Еўропу, у тым ліку ў Беларусь, а таксама ў адваротным напрамку.

Дасягнута дамоўленасць аб усталяванні паміж дзяржаўным прадпрыемствам «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі і АТ «Чыгуначная перавозачная і гандлёвая кампанія Retraco» (даччыная кампанія В'етнамскай чыгункі) доўгатэрміновых кантактаў у транспартна-лагістычнай сферы з мэтай рэалізацыі перспектыўных праектаў па дастаўцы грузаў чыгуначным транспартам у зносінах Азія—Еўропа—Азія, у тым ліку з задзейнічаннем транспартна-лагістычнага цэнтра Калядзічы.

Транспартна-лагістычны цэнтр Калядзічы з'яўляецца вядучым цэнтрам па перапрацоўцы буйнатанажных кантэйнераў і цяжкавагавых грузаў, дзе ажыццяўляецца апрацоўка і перавалка грузаў у рэгіёны Беларусі, а таксама ў краіны СНД, Балтыі і далёкае замежжа з выкарыстаннем магчымасцяў чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту. Праца на тэрмінале арганізавана па тэхналогіі «сухога порта», дзе адзіны тэхналагічны працэс аб'ядноўвае склады, збудаванні дапаможнага прызначэння, аўтамабільныя і чыгуначныя пад'язныя шляхі, адкрытыя пляцоўкі для захоўвання кантэйнераў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год