Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы вызначылі «Лепшых па прафесіі на чыгуначным транспарце» за 2018 год

08 красавіка 2019

На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце». Конкурс штогод праводзіцца на БЧ з мэтай стымулявання высокапрадукцыйнай працы і павышэння майстэрства работнікаў.

Па выніках 2018 года ў прафесійным спаборніцтве прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 120 розных прафесій і спецыяльнасцей. Гэта работнікі, якія з'яўляюцца прыкладам у выкананні службовага абавязку, бездакорна забяспечваюць бяспеку руху цягнікоў, выконваюць бяспечныя ўмовы працы, працоўную і выканальніцкую дысцыпліну, праяўляюць высокую культуру абслугоўвання пасажыраў, а таксама якія паказалі найвышэйшыя вынікі ў працы і г. д. Сярод пераможцаў конкурсу: дзяжурныя па станцыі і саставіцелі цягнікоў, машыністы лакаматываў і іх памочнікі, рэвізоры руху і дыспетчары, білетныя касіры і праваднікі пасажырскіх вагонаў, а таксама прадстаўнікі многіх другіх прафесій і спецыяльнасцей.

Па выніках конкурсу на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» пераможцамі прызнаны 120 работнікаў беларускай магістралі.

Ушанаванне пераможцаў адбудзецца традыцыйна напярэдадні Свята працы —1 мая. Дыпломы лепшым работнікам магістралі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год