Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language

Маладзёжная цягніковая брыгада цягніка № 601/602 у зносінах Полацк—Гомель — лепшая на Беларускай чыгунцы

30 красавіка 2019

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва на званне «Лепшая маладзёжная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі» па выніках працы за 2018 год. Дадзенае спаборніцтва праводзіцца на БЧ з мэтай павышэння культуры абслугоўвання пасажыраў і ўмацавання станоўчага іміджу Беларускай чыгункі, а таксама выхавання ў працоўнай моладзі пачуцця адказнасці за работу калектыву, самастойнасці ў вырашэнні пастаўленых задач, высокага ўсведамлення грамадскага абавязку.

Трэба адзначыць, што, як правіла, моладзевыя цягніковая брыгады складаюцца з сябраў ГА «БРСМ».

Усяго ў дарожным спаборніцтве прынялі ўдзел 6 цягніковых брыгад. Пры падвядзенні вынікаў улічваліся культура абслугоўвання і ўмовы праезду пасажыраў, выкананне цягніковай брыгадай сваіх службовых абавязкаў, захаванне тэхнікі бяспекі, аховы працы і патрабаванняў працоўнай дысцыпліны, графікавага руху цягнікоў, тэмп росту даходаў ад рэалізацыі ў пасажырскіх вагонах тавараў і паслуг і многае іншае.

Па выніках конкурсу пераможцам стала моладзевая цягніковая брыгада цягніка № 601/602 у зносінах Полацк—Гомель Віцебскага вагоннага ўчастка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі (начальнік цягніка Казлова Ганна Мікалаеўна).

Другое месца прысуджана моладзевай цягніковай брыгадзе цягніка № 371/372 у зносінах Магілёў—Львоў Магілёўскага вагоннага ўчастка Магілёўскага аддзялення дарогі (начальнік цягніка Клыкава Марына Анатольеўна).

На трэцім месцы — маладзёжная цягніковая брыгада цягніка № 647/648 у зносінах Гомель—Мінск Гомельскага вагоннага ўчастка Гомельскага аддзялення БЧ (начальнік цягніка Ласіца Андрэй Міхайлавіч).

Усім пераможцам спаборніцтва будуць уручаны пераходзячыя кубкі і памятныя дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступені.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год