Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 67 тысяч работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку 20 красавіка

20 красавіка 2019

Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, кіраўнікі службаў Упраўлення чыгункі, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» БЧ.

Работнікі арганізацый беларускай магістралі наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівая ўвага надавалася ўборцы воінскіх пахаванняў і помнікаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту, якіх у цяперашні час налічваецца 183.

Акрамя таго, работнікі БЧ займаліся падрыхтоўкай да летняга перыяду дзіцячых аздараўленчых цэнтраў, санаторыяў, чысцілі ад смецця паласу адводу. Члены пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» БЧ прымалі ўдзел у суботніку на тэрыторыі Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Усяго Беларуская чыгунка зарабіла на суботніку і пералічыла ў бюджэт больш за 192 тысячы беларускіх рублёў.

Работа па навядзенні парадку будзе працягвацца. Плануецца, што 27 красавіка работнікі Беларускай чыгункі, члены галіновага камітэта ГА «БРСМ», першасных арганізацый РГА «Белая Русь», а таксама выхаванцы Дзіцячай чыгункі і прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый зоймуцца азеляненнем і добраўпарадкаваннем экспазіцыі «Наш бронецягнік...» на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна». Дадзеная экспазіцыя ствараецца пры актыўным удзеле Беларускай чыгункі, як даніна павагі працоўнаму і ратнаму подзвігу ўсіх пакаленняў чыгуначнікаў Беларусі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год