Карпаратыўныя навіны
Май
-
28 мая 2019Станцыя Смаргонь стала першай на галоўным хаду Беларускай чыгункі, дзе ўкаранілі айчынную сістэму мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі «Днепр»
23 мая на станцыі Смаргонь было завершана пераключэнне з сістэмы электрычнай цэнтралізацыі на сістэму мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі «Днепр» (далей — МПЦ «Днепр»), распрацаваную спецыялістамі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі. Завяршальная стадыя работ па пераключэнню запатрабавала правядзення трохсутачнага рамонтнага акна з 21 па 23 мая. Пры гэтым цалкам рух цягнікоў па станцыі не зачыняўся. Для скарачэння часу і забеспячэння высокай якасці работ было прыцягнута каля 100 работнікаў пяці дыстанцый сігналізацыі і сувязі (яны працавалі пазменна ў асобных камандах), а таксама спецыялістаў гаспадаркі перавозак, іншых сумежных службаў.
Акрамя мантажу, замены устройстваў і пераключэння на МПЦ «Днепр» у рамках мадэрнізацыі на станцыі Смаргонь пабудавалі два новых прыёмаатправачных пуці, паклалі стрэлачныя пераводы. Гэта звязана з аб'ёмамі выгрузкі і адпраўкі, якія растуць, — у апошнія гады ў Смаргоні актыўна развіваюць свае вытворчыя базы два буйных грузаадпраўшчыка — прадпрыемства «Кронаспан» і ТАА «Белагратэрмінал».
Чытаць далей… -
28 мая 2019Беларуская чыгунка падпісала Пагадненне аб арганізацыі новага кантэйнернага цягніка «Containerships train»
28 мая ў Адэсе чыгуначныя адміністрацыі Украіны, Беларусі і Літвы, ТАА Containerships (Украіна), ЗАТ Intermodal Container Service і LG CARGO (Літва) падпісалі Пагадненне па рэалізацыі новага праекта — арганізацыі кантэйнернага цягніка «Containerships train» у зносінах Літва—Беларусь—Украіна і назад.
Чытаць далей… -
27 мая 2019Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у пасяджэнні Беларуска-Украінскай рабочай групы
28 мая ў Адэсе пройдзе пасяджэнне Беларуска-Украінскай рабочай групы па пытаннях транспарту. Беларускую магістраль у складзе дэлегацыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўляць першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.
Чытаць далей…
У ходзе пасяджэння рабочай групы бакі абмяркуюць шэраг актуальных пытанняў узаемадзеяння ў сферы транспарту, у тым ліку чыгуначнага.
Будзе разгледжана развіццё грузавых перавозак чыгуначным транспартам у зносінах Беларусь—Украіна, у тым ліку цягніком камбінаванага транспарту «Вікінг» і кантэйнерным цягніком «ZUBR». -
27 мая 2019Напярэдадні летніх школьных канікул Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Дзеці і бяспека»
27 мая на Беларускай чыгунцы стартавала акцыя «Дзеці і бяспека». Яна накіравана на папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей і падлеткаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі беларускай магістралі арганізуюць сустрэчы са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі, і правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі. Таксама ў рамках акцыі будуць арганізаваны рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.
Чытаць далей… -
22 мая 2019Беларуская чыгунка прадставіць транзітны патэнцыял на выстаўке ў Мюнхене
Беларуская чыгунка прыме ўдзел у найбуйнейшай у свеце міжнароднай выстаўке па лагістыцы, тэлематыцы і транспарце Transport logistic-2019, якая пройдзе ў Мюнхене (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Выстаўка праходзіць з 1978 года з перыядычнасцю адзін раз у 2 гады. У бягучым годзе яна пройдзе з 4 па 7 чэрвеня.
Традыцыйна ў рамках выстаўкі прадугледжана насычаная дзелавая праграма: міжнародны форум, канферэнцыі, прэзентацыі кампаній.
Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў гэтым мерапрыемстве ў якасці экспаненты і размесціцца ў зале В5 на стэндзе № 428. На стэндзе будуць прадстаўлены інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб паслугах магістралі, уключаючы паслугі, якія прадстаўляюцца БЧ па дастаўцы балельшчыкаў (гасцей, удзельнікаў) у Мінск у перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года з 21 па 30 чэрвеня, а таксама тэхнічнага і тэхналагічнага патэнцыялу перагрузачных магутнасцей, тарыфнай палітыцы. Свае магчымасці прадставіць на выстаўке і дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) — афіцыйны экспедытар Беларускай чыгункі і кампанія «Белінтэртранс-Германія», даччынае прадпрыемства кампаніі «БТЛЦ». Кампанія «Белінтэртранс — Германія» мае прадстаўніцтва ў Польшчы, Кітаі і Турцыі і цесна ўзаемадзейнічае з найбуйнейшымі удзельнікамі міжнароднага транспартна-лагістычнага бізнесу, уяўляе якасны інфармацыйны сэрвіс дзякуючы IT-прадукту myTransoffice.
Чытаць далей… -
21 мая 2019Відэанавіны Беларускай чыгункі, май 2019 (Выпуск 106)
Сёння ў выпуску:
- Форум у Пекіне і канферэнцыя ў Франкфурце. Беларуская чыгунка актыўна ўдзельнічае ў развіцці і напаўненні праекта «Адзін пояс, адзін шлях».
-
17 мая 2019Паслугай бясплатнага праезду, якая прадастаўляецца БЧ, з 3 па 15 мая ўжо скарысталіся 55 ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і 31 суправаджаючы
На Беларускай чыгунцы завяршылася акцыя па прадастаўленні бясплатнага праезду ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны ў міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй з нагоды святкавання Дня Перамогі і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За час яе правядзення 42 ветэрана і інваліда ВАВ наведалі сваіх франтавых сяброў, памятныя мясціны і святочныя мерапрыемствы ў абедзвюх краінах. Таксама было аформлена 23 праязных дакумента для суправаджаючых. Геаграфія маршрутаў разнастайная: ад Мінска да Масквы, Санкт-Пецярбурга, Екацерынбурга, Анапы, Растова і назад, з Брэста ў Санкт-Пецярбург, з Масквы ў Полацк, Оршу, Рэчыцу, з Санкт-Пецярбурга ў Віцебск, з Новачэркаска ў Добруш і т. д.
Нагадваем, што на Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя па прадастаўленні бясплатнага праезду ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны ў цягніках па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Асобы дадзенай катэгорыі да 7 ліпеня ўключна могуць здзейсніць неабмежаваную колькасць паездак ва ўсіх цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных ліній і міжнародных ліній фарміравання БЧ у вагонах усіх класаў абслугоўвання, акрамя СВ (СВ афармляецца з даплатай да тарыфу купейнага вагона). Таксама паслугай бясплатнага праезду разам з ветэранам або інвалідам ВАВ можа скарыстацца адзін суправаджаючы.
Не спаганяецца плата і за пасцельную бялізну, сэрвісныя паслугі (пры іх наяўнасці), рэзерваванне, афармленне, пераафармленне, аднаўленне і вяртанне нявыкарыстаных праязных дакументаў.
Чытаць далей… -
15 мая 2019На час правядзення «Славянскага базару-2019» БЧ прызначыла дадатковы цягнік з Мінска ў Віцебск
Беларуская чыгунка на час правядзення ХХVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск—Віцебск.
Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодня з Мінска з 8 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 9 па 20 ліпеня.
Чытаць далей… -
15 мая 2019Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у III Міжнародным Навуковым Форуме «Здароўе і бяспека на працоўным месцы»
Форум праходзіць у г. Полацку і Наваполацку 15—17 мая 2019 года. Праграмай мерапрыемства прадугледжана правядзенне пленарнага пасяджэння (г. Наваполацк), сімпозіума па прафілактычнай і прамысловай таксікалогіі (г. Полацк), а таксама праца па двух секцыях: «Асноўныя напрамкі даследаванняў медыцыны працы», «Аспекты бяспекі працы» і конкурсу навуковых прац маладых вучоных і спецыялістаў.
Чытаць далей… -
13 мая 2019Лепшага спецыяліста па ахове працы вызначылі на Беларускай чыгунцы
На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі конкурсу «Лепшы спецыяліст па ахове працы» у 2018 годзе. Ён штогод праводзіцца на БЧ з мэтай павышэння эфектыўнасці і якасці працы па стварэнні ў арганізацыях бяспечных і здаровых умоў працы, прапаганды станоўчага вопыту працы ў галіне аховы працы, прыцягнення ўвагі працадаўцаў і работнікаў да пытанняў паляпшэння ўмоў і аховы працы.
Чытаць далей… -
13 мая 2019Беларуская чыгунка ў перыяд майскіх святаў перавезла больш за 1,3 млн пасажыраў
З 4 па 9 мая цягнікамі з нумараванымі месцамі Беларуская чыгунка перавезла парадку 352 тыс. пасажыраў. З іх цягнікамі міжрэгіянальных ліній эканом і бізнес-класа — амаль 197 тыс. пасажыраў, цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа — 26,5 тыс. пасажыраў, цягнікамі міжнародных ліній — 128,5 тыс. чалавек.
Чытаць далей…
Паслугамі цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній скарысталіся больш за 1 млн пасажыраў.
Максімальны пасажырапаток назіраўся ў апошні працоўны дзень мінулага тыдня 4 мая і ў чацвер 9 мая. -
11 мая 2019Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці
70-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці пройдзе ў г. Хельсінкі (Фінляндская Рэспубліка) 14—15 мая 2019 года.
Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць Начальнік дарогі Уладзімір Марозаў.
Чытаць далей… -
04 мая 2019Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём Перамогі!
9 Мая займае асаблівае месца ў жыцці кожнага жыхара Беларусі. Урокі той страшнай вайны непадуладныя часу. Яны заўсёды будуць з'яўляцца для нас прыкладам гераізму, сілы духу і мужнасці, бязмежнай любві да сваёй краіны. Светлая памяць аб тых, хто на працягу ўсіх 1418 дзён і начэй коштам уласнага жыцця набліжаў пераможны май сорак пятага, застанецца ў нашых сэрцах і душах навечна.
Чытаць далей… -
04 мая 2019Навіны БЧ, май 2019 (105 выпуск)
- Беларуская чыгунка прадставіла свой патэнцыял на найбуйнейшай выстаўке «ТрансРасія-2019».
-
03 мая 2019Беларуская чыгунка пашырыла пералік цягнікоў, станцый і прыпыначных пунктаў з доступам да Інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi
У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка працягвае работу па пашырэнні пераліку цягнікоў, станцый і прыпыначных пунктаў, на якіх можна далучыцца да Інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi.
Чытаць далей… -
02 мая 2019Да Дня Перамогі Беларуская чыгунка ўпрыгожыла будынкі ўсіх найбуйнейшых вакзалаў
У рамках падрыхтоўкі святкавання Дня Перамогі і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Беларуская чыгунка ўпрыгожыла найбуйнейшыя чыгуначныя вакзалы. У будынках размешчаны святочныя інфармацыйныя плакаты, стэнды і расцяжкі, а таксама спецыяльна вырабленыя тумбы ў выглядзе адрыўных календароў. Сімвалічна тое, што на іх намаляваны даты вызвалення населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх размешчаны вакзал. Акрамя таго, тарцы прыступак лесвічных маршаў упрыгожылі зборным малюнкам, які складаецца з фрагментаў пяціканцовай зоркі з указаннем на кожнай з прыступак даты вызвалення населеных пунктаў, праз якія праходзіць чыгунка, размешчаных на тэрыторыі дадзенага рэгіёну.
Чытаць далей…