Станцыя Смаргонь стала першай на галоўным хаду Беларускай чыгункі, дзе ўкаранілі айчынную сістэму мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі «Днепр»
28 мая 2019
23 мая на станцыі Смаргонь было завершана пераключэнне з сістэмы электрычнай цэнтралізацыі на сістэму мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі «Днепр» (далей — МПЦ «Днепр»), распрацаваную спецыялістамі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі. Завяршальная стадыя работ па пераключэнню запатрабавала правядзення трохсутачнага рамонтнага акна з 21 па 23 мая. Пры гэтым цалкам рух цягнікоў па станцыі не зачыняўся. Для скарачэння часу і забеспячэння высокай якасці работ было прыцягнута каля 100 работнікаў пяці дыстанцый сігналізацыі і сувязі (яны працавалі пазменна ў асобных камандах), а таксама спецыялістаў гаспадаркі перавозак, іншых сумежных службаў.
Акрамя мантажу, замены устройстваў і пераключэння на МПЦ «Днепр» у рамках мадэрнізацыі на станцыі Смаргонь пабудавалі два новых прыёмаатправачных пуці, паклалі стрэлачныя пераводы. Гэта звязана з аб'ёмамі выгрузкі і адпраўкі, якія растуць, — у апошнія гады ў Смаргоні актыўна развіваюць свае вытворчыя базы два буйных грузаадпраўшчыка — прадпрыемства «Кронаспан» і ТАА «Белагратэрмінал».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год