За 4 месяцы 2019 года Беларуская чыгунка перавезла 23,4 млн пасажыраў
28 мая 2019
Беларуская чыгунка ў студзені—красавіку 2019 года перавезла на 600 тысяч пасажыраў больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года.
У міжнародных зносінах прайшло 1,1 млн пасажыраў або 101,1% да студзеня—красавіка 2018 года, транзіт узрос на 4,4% і склаў 198 тыс. пасажыраў. У міжрэгіянальных зносінах паездкі здзейснілі 3,4 млн чалавек, паслугамі цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа скарысталіся 19,1 млн пасажыраў або на 3,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Пасажыраабарот склаў каля 2 млрд пас-км або 101,5% да ўзроўню мінулага года.
БЧ запрашае жыхароў і гасцей нашай краіны скарыстацца паслугамі цягнікоў беларускай магістралі і жадае пасажырам камфортнай паездкі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год