Беларуская чыгунка ў перыяд майскіх святаў перавезла больш за 1,3 млн пасажыраў
13 мая 2019
З 4 па 9 мая цягнікамі з нумараванымі месцамі Беларуская чыгунка перавезла парадку 352 тыс. пасажыраў. З іх цягнікамі міжрэгіянальных ліній эканом і бізнес-класа — амаль 197 тыс. пасажыраў, цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа — 26,5 тыс. пасажыраў, цягнікамі міжнародных ліній — 128,5 тыс. чалавек.
Паслугамі цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній скарысталіся больш за 1 млн пасажыраў.
Максімальны пасажырапаток назіраўся ў апошні працоўны дзень мінулага тыдня 4 мая і ў чацвер 9 мая.
Найбольш запатрабаванымі ў насельніцтва былі цягнікі, якія курсіруюць паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі рэспублікі.
Асаблівым попытам у пасажыраў карысталіся цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа для праезду паміж Мінскам і Гомелем, а таксама Мінскам і Брэстам. За перыяд з 4 па 9 мая з Мінску ў Гомель і назад гэтымі цягнікамі перавезена амаль 20 тыс. пасажыраў, з Мінска ў Брэст і ў адваротным кірунку прайшло больш 13 тыс. чалавек.
Амаль 45 тыс. пасажыраў у святочныя дні здзейснілі падарожжа цягнікамі фарміравання Беларускай чыгункі ў зносінах Беларусь—Расія—Беларусь, у зносінах Беларусь—Украіна—Беларусь — 8,5 тысяч пасажыраў, а ў зносінах Літва—Беларусь—Літва — 4,5 тысячы чалавек.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год