Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language

Карпаратыўныя навіны

Снежань

  • 31 снежня 2019
    Дарагія ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі! Паважаныя пасажыры, грузаўладальнікаў і дзелавыя партнёры!

    Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым 2020 годам і Калядамі Хрыстовымі!

    Адыходзячы год для калектыву Беларускай чыгункі быў напоўнены яркімі падзеямі ў вытворчым і грамадскім жыцці. У слаўны летапіс чыгункі ўпісана 157-я старонка багатай гісторыі чыгуначнага транспарту краіны. Дзякуючы зладжанай працы ўсяго працоўнага калектыву нам удалося выканаць пастаўленыя дзяржавай задачы. Мы шмат працавалі, каб забяспечыць рэалізацыю важных інфраструктурных праектаў, укараненне новых сучасных сэрвісаў для пасажыраў і грузаадправіцеляў.

    Беларуская магістраль па-ранейшаму застаецца надзейным партнёрам для тысяч прадпрыемстваў і мільёнаў пасажыраў. Нам давяраюць перавозку грузаў і планы на падарожжа - у адказ мы стараемся быць надзейнымі, бяспечнымі і адкрытымі для новых праектаў.

    Гэты год у жыцці чыгункі стаў годам фарміравання базы для дасягнення новых вышынь. Для калектыву магістралі ён запомніцца уводам у эксплуатацыю кантэйнернага тэрмінала на станцыі Брэст-Паўночны, а таксама адкрыццём новага высокатэхналагічнага комплексу Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі - «сэрца», якое задае рытм працы ўсёй магістралі, развіццём інфраструктуры ў гаспадарках энергетыкі, пуці і сувязі, закупкай новага рухомага саставу.

    Чытаць далей…
  • 31 снежня 2019
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, снежань 2019 (119 выпуск)

    Сёння ў выпуску:
    • Інавацыі і перспектывы. Адкрыты новы Цэнтр кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 30 снежня 2019
    30 снежня цягніком № 704 у зносінах Мінск–Віцебск зробіць паездку 3-мільённы Інтэрнэт-пасажыр

    Сёння на станцыі Мінск-Пасажырскі намеснік начальніка пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі Дзяніс Танканог уручыў 3-мільённаму Інтэрнэт-пасажыру імянны сертыфікат, які пацвярджае яго статус.

    3-мільённы электронны білет быў набыты 29 снежня ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» афіцыйнага сайта Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 26 снежня 2019
    Беларускай чыгунцы 27 снежня споўніцца 157 гадоў

    Напярэдадні ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў уручыў 154 перадавікам вытворчасці вышэйшыя галіновыя ўзнагароды: знакі «Ганаровы чыгуначнік», «Выдатнiк Беларускай чыгункi», «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» I і II ступені.

    У сваім выступленні Начальнік чыгункі падзякаваў усім узнагароджаным за актыўную жыццёвую пазіцыю, напорыстасць, аптымізм і адданасць прадпрыемству, адзначыў важнасць укладу прадстаўніка кожнай чыгуначнай прафесіі ў дасягненне агульнай мэты – павышэнне якасці чыгункай паслуг, якія прадстаўляюцца пасажырам і грузаўладальнікам, забеспячэнне бяспечных перавозак. Для гэтага неабходныя пастаянныя ўкладанні ў абнаўленне рухомага саставу, пуці, сістэм СЦБ і сувязі, электрыфікацыі. Як паведаміў Уладзімір Марозаў, у 2019 годзе на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў Беларускай чыгункай было накіравана каля 600 млн рублёў.

    У гэтым годзе на Беларускай чыгунцы ўдалося рэалізаваць шэраг значных праектаў па развіцці інфраструктуры, грузавых тэрміналаў і абнаўленню рухомага саставу. Актыўна ўкараняліся сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ў пасажырскім комплексе.

    Чытаць далей…
  • 24 снежня 2019
    24 снежня цягнік «Навагодні экспрэс» адправіўся ў першы рэйс па Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава

    24 снежня 2019 года ў 12.40 першы ў гэтым святочным сезоне цягнік, кіраваны юнымі чыгуначнікамі, адправіўся з перона станцыі Заслонава. Ён будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы ў дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў з 24 снежня 2019 года па 7 студзеня 2020 года.

    24, 27 снежня 2019 года і 1 студзеня 2020 года цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Заслонава ў 12.40, 14.20 і 16.00.

    25, 28, 29 снежня 2019 года і 2, 5, 6 і 7 студзеня 2020 года «Навагодні экспрэс» зробіць 4 рэйса: у 11.00, 12.40, 14.20 і 16.00.

    26 снежня 2019 года пракаціцца на навагоднім цягніку можна будзе ў 11.00, 12.40 і 14.20.

    Таксама ў гэтым святочным сезоне Дзіцячай чыгункай сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «У госці да Дзеда Мароза». Дзеці сустрэнуцца з казачнымі героямі, героямі папулярных мультфільмаў, Дзедам Марозам і Снягуркай, прымуць удзел у навагодніх конкурсах і гульнях.

    Чытаць далей…
  • 24 снежня 2019
    26 снежня Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра»

    26 снежня з 14.00 да 17.00 на чыгуначных вакзалах Беларускай чыгункі ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Оршы пройдзе «Адзіны дзень пасажыра». Яго мэта – вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 20 снежня 2019
    Акцыя «Дзеці і бяспека» стартуе на Беларускай чыгунцы 24 снежня

    З 24 снежня 2019 года па 12 студзеня 2020 года на Беларускай чыгунцы традыцыйна напярэдадні школьных канікул будзе арганізаваны комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека», накіраваны на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

    На вакзалах і ў цягніках будзе арганізавана дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    Чытаць далей…
  • 20 снежня 2019
    Беларуская чыгунка прызначыла 215 дадатковых цягнікоў для перавозкі пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў

    У навагоднія, калядныя святы і канікулярны перыяд з 21 снежня 2019 года па 9 студзеня 2020 года Беларуская чыгунка прызначыла 215 дадатковых цягнікоў: 126 цягнікоў у міжрэгіянальных зносінах і 89 у міжнародных зносінах.

    З улікам павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 28, 30 і 31 снежня 2019 года, а таксама 2, 7 і 8 студзеня 2020 года.

    У міжрэгіянальных зносінах прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў кірунках: Мінск–Гомель–Мінск, Мінск–Брэст–Мінск, Мінск–Пінск–Мінск, Мінск–Калінкавічы–Гомель, Мінск–Полацк–Мінск, Мазыр (ст .Козенкі)–Мінск–Мазыр (ст. Козенкі), Магілёў–Гомель–Магілёў, Магілёў–Віцебск–Магілёў, Брэст–Віцебск–Брэст, Магілёў–Брэст–Магілёў.

    У міжнародных зносінах ва ўзаемадзеянні з чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Украіны і Літвы Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Масква–Мінск, Гродна–Мінск–Санкт-Пецярбург, Масква–Брэст–Масква, Масква–Калининград–Масква, Санкт-Пецярбург–Бранск, Санкт-Пецярбург–Смаленск–Санкт-Пецярбург, Калінінград–Масква–Калінінград, Магілёў–Львоў–Магілёў, Мінск–Вільнюс–Мінск, Кіеў–Рыга–Кіеў.

    Чытаць далей…
  • 19 снежня 2019
    19 снежня Беларускага чыгунка ўвяла ў прамысловую эксплуатацыю Цэнтр кіравання перавозкамі

    Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел: Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Румас Сяргей Мікалаевіч, намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Кухараў Уладзімір Яўгенавіч, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аўраменка Аляксей Мікалаевіч, Начальнік Беларускай чыгункі Марозаў Уладзімір Міхайлавіч, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў , работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі.

    Адкрыццё Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі (ЦКП) з'яўляецца чарговым інавацыйным этапам развіцця магістралі.

    Як адзначыў падчас урачыстай цырымоніі Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас, Беларуская чыгунка займае лідзіруючыя пазіцыі не толькі ў сферы нацыянальных перавозак, але і з'яўляецца сувязным звяном у транспартнай сістэме паміж краінамі Еўропы і Азіі. Чыгунка паспяхова развіваецца і забяспечвае ў Беларусі больш за 63% грузаабароту і каля 33% пасажыраабароту. Зладжаная сістэма чыгуначнага транспарту дазваляе паспяхова строіць працу самой чыгункі, укараняць перадавыя тэхналогіі ў бяспеку, бесперабойнасць і надзейнасць транспартных артэрый нашай краіны.

    Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што зусім хутка будуць падводзіцца вынікі бягучай пяцігодкі. Пры гэтым Сяргей Румас адзначыў, што за гэты перыяд Беларускай чыгункай шмат было зроблена для краіны.

    Чытаць далей…
  • 18 снежня 2019
    Беларуская чыгунка далучылася да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

    18 снежня ў рамках акцыі «Нашы дзеці» кіраўніцтва Беларускай чыгункі сустрэлася з навучэнцамі Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.

    У цяперашні час у школе-інтэрнаце навучаюцца 87 вучняў (інваліды дзяцінства па слыху) ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, у асноўным з малазабяспечаных сем'яў.

    Чыгуначнікі павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам, а Дзед Мароз і Снягурка ўручылі салодкія падарункі, прадастаўленыя прафсаюзным камітэтам Упраўлення БЧ. Творчыя калектывы сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў падарылі выхаванцам святочную культурную праграму. Перад рабятамі выступілі ўдзельнікі Заслужаных творчых калектываў Рэспублікі Беларусь: ансамбль эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі» і цыркавая студыі «Белая Русь».

    У сваю чаргу выхаванцы школы-інтэрната прэзентавалі чыгуначнікам навагоднюю кампазіцыю, зробленую сваімі рукамі.

    Чытаць далей…
  • 16 снежня 2019
    Беларуская чыгунка ў міжнародных зносінах прызначыла 79 дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы

    З улікам павышанага попыту пасажыраў на міжнародныя паездкі ў навагоднія і калядныя святы, а таксама канікулярны час Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Украіны і Літвы прызначыла дадатковыя цягнікі па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах. З 20 снежня 2019 года па 9 студзеня 2020 года яны будуць курсіраваць па такіх напрамках, як Мінск-Масква-Мінск, Гродна–Мінск–Санкт-Пецярбург, Масква–Брэст–Масква, Масква–Калінінград–Масква, Санкт-Пецярбург–Бранск, Санкт-Пецярбург–Смаленск–Санкт-Пецярбург, Калінінград–Масква–Калінінград, Магілёў–Львоў–Магілёў, Мінск–Вільнюс–Мінск.

    Чакаецца, што найбольш запатрабаванымі перыядамі попыту на перавозкі стануць 28, 30 і 31 снежня 2019 года, а таксама 2, 7 і 8 студзеня 2020 года.

    Праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы будзе працягнутая.

    Білеты на дадатковыя цягнікі можна набыць у чыгуначных касах Беларускай чыгункі, на афіцыйным Інтэрнэт-сайце www.rw.by у раздзеле «Паслугі пасажырам» і з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ.Мой поезд».

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прадставіла свой транспартна-лагістычны патэнцыял на Круглым стале ў Маскве
    12 снежня 2019
    Беларуская чыгунка прадставіла свой транспартна-лагістычны патэнцыял на Круглым стале ў Маскве

    Круглы стол «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў чыгуначным транспартам» прайшоў 12 снежня на базе дзелавога і культурнага цэнтра Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

    У сустрэчы прынялі ўдзел: Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сцяпук, намеснік Старшыні Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці Сяргей Салажэнкін, намеснік начальніка Цэнтральнай дырэкцыі кіравання рухам - філіяла ААТ «РЖД» Анатоль Кужэль, намеснік начальніка Цэнтра фірмовага транспартнага абслугоўвання – філіяла ААТ «РЖД» Аляксандр Хацьянаў, прэзідэнт АТ «ОТЛК ЕРА» Аляксей Гром, кіраўнікі і спецыялісты арганізацый Беларускай чыгункі, прадстаўнікі расійскіх грузаадправіцеляў і грузаатрымальнікаў, экспедытараў, кампаній-аператараў рухомага саставу.

    Вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы, Начальнік Беларускай чыгункі падвёў кароткія вынікі працы магістралі у 2019 годзе, расказаў аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў – абнаўленні рухомага саставу, электрыфікацыі, рэканструкцыі тэрмінальнай інфраструктуры. Таксама Уладзімір Марозаў заклікаў удзельнікаў да прамога і адкрытага дыялогу, адзначыў, што толькі сумеснымі намаганнямі магчыма дамагчыся максімальнага эфекту.

    Чытаць далей…
  • 12 снежня 2019
    13 снежня са станцыі Мінск-Пасажырскі адправіцца першы Навагодні экспрэс да Дзеда Мароза

    Турыстычны праект «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» існуе ўжо на працягу 8 гадоў і карыстаецца вялікай папулярнасцю як у жыхароў, так і ў гасцей нашай краіны. Дадзены праект стаў лаўрэатам і ўладальнікам спецыяльнай узнагароды «Лепшы ў рэгіёне» рэспубліканскага конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2018 года, а сістэма якасці працы «Дартур» пацверджана Сертыфікатам адпаведнасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001.

    У бягучым годзе спецыяльны маршрут выхаднога дня карыстаецца таксама вялікім попытам. Ён разлічаны для турыстаў у навагоднія і калядныя святы, а таксама на перыяд зімовых канікул у школьнікаў. Спецыяльны Навагодні цягнік, які складаецца з купэйных вагонаў, будзе курсіраваць з Мінска ў маёнтак Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» 13, 20, 24, і 27 снежня, а таксама 2, 4, 6 і 13 студзеня.

    Паездкі прапануюцца ў фармаце тураў выхаднога дня з выездам у пятніцу ўвечары, а рэйсы Навагодняга экспрэса 24 снежня, 2, 4, 6 і 13 студзеня разлічаны на перыяд зімовых канікул у школьнікаў.

    Навагодні састаў будзе адпраўляцца ў маёнтак Дзеда Мароза са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21.57 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 07.50, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах.

    Чытаць далей…
  • 06 снежня 2019
    5 снежня 2019 года ў Віцебску спаборнічалі моладзевыя каманды інтэлектуалаў Беларускай чыгункі

    5 снежня 2019 года на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі адбыўся традыцыйны конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод моладзевых каманд, у якім прынялі ўдзел усе аддзялення магістралі. Узрост удзельнікаў – да 31 года ўключна. 

    Гэтае інтэлектуальнае спаборніцтва праводзіцца з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на Беларускай чыгунцы, развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу і павышэння прафесійнага ўзроўню моладзі. 

    Чытаць далей…
  • 06 снежня 2019
    Беларуская чыгунка інфармуе пра ўвод новага графіка руху цягнікоў на 2019/2020 год

    З 00:00 гадзін 8 снежня 2019 года новы графік руху цягнікоў пачне дзейнічаць на чыгунках краін Садружнасці і Балтыі, з 00:00 гадзін 15 снежня – на прасторы краін Заходняй Еўропы.

    Беларуская чыгунка таксама ўнесла змены і карэкціроўкі ў расклад руху шэрагу цягнікоў.

    З 8 снежня 2019 года:

    У міжнародных зносінах

    Прызначаны ў штодзённы зварот цягнік №26/25 Гродна–Мінск–Масква.

    Прадугледжана курсіраванне перыядычнасцю 1 раз у 4 дні цягніка №250/249 Гродна–Санкт-Пецярбург–Гродна.

    Арганізавана штодзённае курсіраванне двух пар цягнікоў у зносінах Гомель–Навазыбкаў у ранішні і вячэрні час.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прэзентавала свой транспартна-лагістычны патэнцыял у Калінінградзе
    05 снежня 2019
    Беларуская чыгунка прэзентавала свой транспартна-лагістычны патэнцыял у Калінінградзе

    5 снежня ў г. Калінінградзе адбыўся круглы стол «Транспартна-лагістычны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні перавозак грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю». У мерапрыемстве прымалі ўдзел: Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, намеснік Старшыні Урада Калінінградскай вобласці Аляксандр Рольбінаў, саветнік Аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Калінінградзе Сяргей Малуноў, выконваючы абавязкі Міністра развіцця інфраструктуры Калінінградскай вобласці Аляксей Ржаноў, начальнік Калінінградскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Віктар Галамоўзін, кіраўнікі і прадстаўнікі Беларускай, Калінінградскай, Літоўскіх і Польскай чыгунак, экспедытарскіх і стывідорных кампаній, кампаній-аператараў рухомага саставу, а таксама прадстаўнікі бізнес-таварыства рэгіёна.

    Чытаць далей…
  • 02 снежня 2019
    Беларуская чыгунка прэзентуе свой патэнцыял у Швецыі

    З 2 па 4 снежня дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка чыгункі Ігарам Шылавым прымае ўдзел у міжнародных мерапрыемствах па супрацоўніцтве ў транспартнай сферы паміж Беларуссю, Латвіяй і Скандынавіяй, прасоўванні транзітнага патэнцыялу перавозак грузаў па маршруце Поўнач–Поўдзень, Захад–Усход, скандынаўскімі краінамі. Мерапрыемства арганізавана Латвійскай чыгункай у Швецыі.

    Чытаць далей…
  • 02 снежня 2019
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, лістапад 2019 (Выпуск 117)

    Сёння ў выпуску:

    • Выкарыстоўваючы патэнцыял брэсцкага кантэйнернага тэрмінала. 1000-ы кантэйнерны цягнік прайшоў з Заходняй Еўропы ў Кітай па маршруце праз Брэст і Забайкальск.

    Чытаць далей…
  • 02 снежня 2019
    Мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» Беларускай чыгункі даступны для запампоўкі на платформах Android і iOS

    З 2 снежня 2019 года афіцыйны мабільны дадатак Беларускай чыгункі «БЧ. Мой поезд» даступны для бясплатнай запампоўкі карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў на платформах Android і iOS. У мабільным дадатку маецца магчымасць афармлення праязных дакументаў на цягнікі не толькі з нумараванымі, а таксама і з ненумараванымі месцамі.

    Чытаць далей…