Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прэзентавала свой транспартна-лагістычны патэнцыял у Калінінградзе

05 снежня 2019

5 снежня ў г. Калінінградзе адбыўся круглы стол «Транспартна-лагістычны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні перавозак грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю». У мерапрыемстве прымалі ўдзел: Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, намеснік Старшыні Урада Калінінградскай вобласці Аляксандр Рольбінаў, саветнік Аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Калінінградзе Сяргей Малуноў, выконваючы абавязкі Міністра развіцця інфраструктуры Калінінградскай вобласці Аляксей Ржаноў, начальнік Калінінградскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Віктар Галамоўзін, кіраўнікі і прадстаўнікі Беларускай, Калінінградскай, Літоўскіх і Польскай чыгунак, экспедытарскіх і стывідорных кампаній, кампаній-аператараў рухомага саставу, а таксама прадстаўнікі бізнес-таварыства рэгіёна.

Мадэратарам сустрэчы выступіў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

У ходзе круглага стала ўдзельнікам быў прадстаўлены транспартна-лагістычны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні грузавых перавозак у напрамку Калінінградскай вобласці. Дзелавая праграма ўключала абмеркаванне шэрагу актуальных пытанняў па перавозцы і прыцягненню грузапатокаў на калінінградскім напрамку, тарыфных умовах чыгункі пры арганізацыі перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў і шэраг іншых.

Беларуская чыгунка з'яўляецца найважнейшым сувязным звяном у забеспячэнні эканамічных сувязяў Калінінградскай вобласці з іншымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.

Па выніках працы за 10 месяцаў 2019 года Беларускай чыгункай у зносінах з Калінінградскай вобласцю перавезена 8,1 млн тон грузаў. Найбольшы аб'ём экспарту па чыгунцы з Беларусі ў Калінінградскую вобласць складаюць цэмент, будаўнічыя грузы і харчовыя тавары. Сярод беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў найбольш буйныя ТАА «Белагратэрмінал», ААТ «Беларускі цэментны завод», ААТ «Беларуськалій», РУВП «Граніт», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і ААТ «Даламіт».

Асаблівую ўвагу Беларуская чыгунка надае перавозцы грузаў кантэйнернымі цягнікамі. За студзень–кастрычнік 2019 года агульны аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах у зносінах з Калінінградскай вобласцю транзітам па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вырас у 1,7 разы ў адносінах да аналагічнага перыяду 2018 года і склаў больш за 22 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

Калінінградская чыгунка – філіял ААТ «РЖД» – адзін з найважнейшых партнёраў Беларускай чыгункі ў пытаннях міжнародных перавозак грузаў, а таксама вытворчага і навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння.

Для прыцягнення дадатковых грузапатокаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю Беларуская чыгунка рэалізуе эфектыўную стратэгію развіцця грузавых транзітных перавозак. Яна заключаецца ва ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы, мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры, правядзенні гнуткай тарыфнай палітыкі, укараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій, аптымізацыі схем дастаўкі знешнегандлёвых грузаў.

Таксама аб дзейнасці і магчымасцях дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Андрэй Сладкевіч.

Сустрэчы і зносіны з расійскім бізнес-таварыствам ў фармаце круглага стала Беларуская чыгунка традыцыйна праводзіць у канцы года.

Чарговы круглы стол «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў чыгуначным транспартам» пройдзе 12 снежня ў г. Маскве.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год