Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі! Паважаныя пасажыры, грузаўладальнікаў і дзелавыя партнёры!

31 снежня 2019

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым 2020 годам і Калядамі Хрыстовымі!

Адыходзячы год для калектыву Беларускай чыгункі быў напоўнены яркімі падзеямі ў вытворчым і грамадскім жыцці. У слаўны летапіс чыгункі ўпісана 157-я старонка багатай гісторыі чыгуначнага транспарту краіны. Дзякуючы зладжанай працы ўсяго працоўнага калектыву нам удалося выканаць пастаўленыя дзяржавай задачы. Мы шмат працавалі, каб забяспечыць рэалізацыю важных інфраструктурных праектаў, укараненне новых сучасных сэрвісаў для пасажыраў і грузаадправіцеляў.

Беларуская магістраль па-ранейшаму застаецца надзейным партнёрам для тысяч прадпрыемстваў і мільёнаў пасажыраў. Нам давяраюць перавозку грузаў і планы на падарожжа – у адказ мы стараемся быць надзейнымі, бяспечнымі і адкрытымі для новых праектаў.

Гэты год у жыцці чыгункі стаў годам фарміравання базы для дасягнення новых вышынь. Для калектыву магістралі ён запомніцца уводам у эксплуатацыю кантэйнернага тэрмінала на станцыі Брэст-Паўночны, а таксама адкрыццём новага высокатэхналагічнага комплексу Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі - «сэрца», якое задае рытм працы ўсёй магістралі, развіццём інфраструктуры ў гаспадарках энергетыкі, пуці і сувязі, закупкай новага рухомага саставу.

Яшчэ большую ступень мабільнасці і якасці сэрвісу атрымалі нашы пасажыры. У гэтым годзе быў запушчаны афіцыйны мабільны дадатак Беларускай чыгункі «БЧ. Мой поезд», а таксама новы раздзел «Паслугі пасажырам» на афіцыйным Інтэрнэт-сайце чыгункі. У графіку руху цягнікоў з'явіліся новыя маршруты ў міжрэгіянальных і міжнародных зносінах.

Наперадзе ў нас шмат важных здзяйсненняў. Найбольш значнымі праектамі 2020 года з'яўляюцца электрыфікацыя ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбароў, папаўненне вагоннага і лакаматыўнага паркаў, далейшае абнаўленне інфраструктуры чыгункі і ўкараненне інфармацыйных тэхналогій. У грамадска-палітычным жыцці для ўсіх нас галоўнай падзеяй стане святкаванне 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дарагія чыгуначнікі! Паважаныя пасажыры і дзелавыя партнёры! Няхай новы 2020 год стане для вас годам новых поспехаў і перамог, а ў вашых сем'ях пануюць згода, радасць і дабрабыт! Жадаем вам моцнага здароўя, мудрасці, беражлівых і чуткіх адносін да сваіх родных і блізкіх!

Асаблівую ўдзячнасць і самыя цёплыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Калядамі Хрыстовымі адрасуем нашым дарагім ветэранам вайны і працы і тым работнікам галіны, якія ў навагоднюю ноч будуць знаходзіцца на працоўным месцы.

З Новым годам!

Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў


Да спісу навін за 2019 год