Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language

Мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» Беларускай чыгункі даступны для запампоўкі на платформах Android і iOS

02 снежня 2019

З 2 снежня 2019 года афіцыйны мабільны дадатак Беларускай чыгункі «БЧ. Мой поезд» даступны для бясплатнай запампоўкі карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў на платформах  Android і iOS. У мабільным дадатку маецца магчымасць афармлення праязных дакументаў на цягнікі не толькі з нумараванымі, а таксама і з ненумараванымі месцамі.

Таксама для пасажыраў стаў даступны абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на карпаратыўным сайце www.rw.by. Асаблівасцю раздзела з'яўляецца магчымасць афармлення праязных дакументаў непасрэдна пры праглядзе раскладу без неабходнасці пераключэння на іншыя рэсурсы. Пры гэтым магчыма афармленне электронных білетаў без рэгістрацыі карыстальніка на сайце.

Дадатковы функцыянал мабільнага дадатка «БЧ. Мой поезд» і новы раздзел афіцыйнага сайта rw.by «Паслугі пасажырам» прадастаўляе магчымасць афармлення электронных білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа, гарадскіх ліній, а таксама афармлення перасадачных маршрутаў з аплатай праз адзіны кошык заказаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год