Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

26 снежня Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра»

24 снежня 2019

26 снежня з 14.00 да 17.00 на чыгуначных вакзалах Беларускай чыгункі ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Оршы пройдзе «Адзіны дзень пасажыра». Яго мэта – вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі Беларускай чыгункі.

У «Адзіным дні пасажыра» прымуць удзел спецыялісты пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў чыгункі, а таксама начальнікі вакзалаў. Месцы правядзення мерапрыемстваў на вакзалах будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі.

Напярэдадні правядзення «Адзінага дня пасажыра» на сайце Беларускай чыгункі арганізавана апытанне грамадскай думкі (анкетаванне) па пытаннях удасканалення абслугоўвання пасажыраў пры арганізацыі пасажырскіх перавозак на Беларускай чыгунцы.

У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні ў вуснай і пісьмовай формах. Іх звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».

У асноўным ад пасажыраў паступаюць прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх цягнікоў і удасканаленнем работы пасажырскага комплексу.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг.

«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна, пачынаючы з 2015 года, у апошні чацвер трэцяга месяца квартала.

Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год