Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

5 снежня 2019 года ў Віцебску спаборнічалі моладзевыя каманды інтэлектуалаў Беларускай чыгункі

06 снежня 2019

5 снежня 2019 года на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі адбыўся традыцыйны конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод моладзевых каманд, у якім прынялі ўдзел усе аддзялення магістралі. Узрост удзельнікаў – да 31 года ўключна. 

Гэтае інтэлектуальнае спаборніцтва праводзіцца з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на Беларускай чыгунцы, развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу і павышэння прафесійнага ўзроўню моладзі. 

Конкурс складаўся з 6 этапаў: «Візітная картка «І зноў у шлях...», «Інтэлектуальная размінка «Гульні розуму», «Прафесіяналы», «Эрудыт-красворд «Год малой радзімы ў Беларусі», «Не цьмянее летапіс Перамог» і «Інтэлектуальны магазін». Акрамя прадстаўлення каманды і праверкі агульнай эрудыцыі ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды і ў галіне прафесійнай дзейнасці: правілах па ахове працы і тэхнічнай эксплуатацыі, інструкцыях па сігналізацыі і руху цягнікоў і манеўровай работы на Беларускай чыгунцы. Сімвалічна, што ў Год малой радзімы асобным этапам стаў пакет пытанняў, прысвечаны гісторыі Беларускай чыгункі, так і Рэспублікі Беларусь у цэлым. 

Чыгуначная «барацьба розумаў» прайшла ярка і пазітыўна. Пераможцам інтэлектуальнага конкурсу стала каманда Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, на другім месцы маладыя інтэлектуалы Мінска і на трэцім – каманда Віцебскага аддзялення магістралі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год