Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прэзентуе свой патэнцыял у Швецыі

02 снежня 2019

З 2 па 4 снежня дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка чыгункі Ігарам Шылавым прымае ўдзел у міжнародных мерапрыемствах па супрацоўніцтве ў транспартнай сферы паміж Беларуссю, Латвіяй і Скандынавіяй, прасоўванні транзітнага патэнцыялу перавозак грузаў па маршруце Поўнач–Поўдзень, Захад–Усход, скандынаўскімі краінамі. Мерапрыемства арганізавана Латвійскай чыгункай у Швецыі.

Удзельнікам мерапрыемства прадстаўлена прэзентацыя пра магчымасці Беларускай чыгункі, яе патэнцыяле.

Беларусь звязваюць цесныя эканамічныя сувязі з краінамі Балтыі і Скандынавіі. Чыгуначным транспартам беларускія кампаніі экспартуюць у Літву, Латвію і Эстонію такія тавары, як: мінеральныя ўгнаенні, нафтапрадукты, лясныя і будаўнічыя грузы, чорныя металы і г.д. А ў Швецыю, Данію, Нарвегію і Фінляндыю праз балтыйскія парты паступаюць такія беларускія тавары, як: мінеральныя ўгнаенні, прадукты харчавання, торф, чорныя металы, прадукцыя дрэваапрацоўкі.

У рамках прэзентацыі Ігар Шылаў адзначыў некалькі важных лагістычных праектаў: Беларусь–Румынія, Containerships Train і Мінск–Рыга. Іх аб'ядноўвае выразны расклад курсіравання, высокая маршрутная хуткасць, канкурэнтаздольныя тарыфныя стаўкі, узгодненая тэхналогія пропуску і апрацоўкі на мяжы.

Кантэйнерны цягнік Беларусь–Румынія па перавозцы дранкі курсіруе з сакавіка 2019 года і арганізаваны даччынай лагістычнай кампаніяй Беларускай чыгункі «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі сумесна з чыгункамі Беларусі, Украіны і Румыніі, а таксама аператарамі «Rail Cargo Logistics» з Славеніі і «ЗахідТрансСервіс» з Украіны.

Таксама ў ліпені бягучага года стартаваў яшчэ адзін лагістычны праект – Кантэйнерны цягнік «Containerships Train» у зносінах Літва–Беларусь–Украіна. Ён рэалізуецца кампаніямі «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі, чыгункамі Літвы, Беларусі і Украіны, а таксама аператарамі ТАА «Containerships» і ЗАТ «Intermodal Container Serviсe».

У сваім выступленні Ігар Шылаў звярнуў увагу на найбольш паспяховы і маштабны сумесны праект – грузавы экспрэс-цягнік «Мінск–Рыга–Мінск». Яго рэгулярнае курсіраванне арганізавана з пачатку 2018 года, а агульны час у шляху скарочаны з 40 гадзін да 20 гадзін з улікам кантрольных аперацый на беларуска-латвійскай мяжы. Усяго прайшло ўжо больш за 1100 цягнікоў. Праект дазваляе грузаўладальнікам, жадаючым скарыстацца гэтым маршрутам, разлічваць на дастаўку грузу па цвёрдых нітках графіка. У рамках праекта перавозяцца такія грузы, як: чорныя металы, нафтапрадукты, хімікаты, прадукцыя дрэваапрацоўкі.

У цяперашні час Беларуская і Латвійская чыгункі сумесна працуюць над трохбаковым Мемарандумам аб далучэнні да праекту Украінскай чыгункі па запуску грузавога экспрэс цягніка Рыга–Мінск–Кіеў–Адэса. Гэта дазволіць стварыць надзейную чыгуначную артэрыю, якая злучае Балтыйскае і Чорнае мора.

Ігар Шылаў заклікаў лагістычныя кампаніі Швецыі далучацца да праекту. І падкрэсліў, што БЧ гатова прапанаваць выгадныя тарыфныя ўмовы, хуткасць дастаўкі, празрысты расклад, бясшвовыя тэхналогіі.

Таксама ў сваім выступленні ён адзначыў і кантэйнерныя праекты «Вікінг» і «ZUBR», якія звязваюць Балтыйскае і Чорнае мора і валодаюць такімі перавагамі, як канкурэнтаздольная цана транспарціроўкі на ўзроўні кошту дастаўкі аўтамабілямі і адпрацаваная тэхналогія праходжання кантрольных працэдур на мяжы.

Сярод праектаў, якія Беларуская чыгунка гатова прапанаваць сёння, былі адзначаны чыгуначныя перавозкі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай. У гэтым бізнесе Беларусь стала своеасаблівым злучным звяном. Па нашай тэрыторыі ажыццяўляецца больш за 90% усіх чыгуначных сухапутных перавозак з Кітая ў Еўропу і ў зваротным кірунку. На беларуска-польскай мяжы дарога працуе з усімі асноўнымі еўрапейскімі перавозчыкамі па трох пагранічных пераходах Брэст/Цярэспаль, Брузгі/Кузніца Беластоцкая, Свіслач/Семянуўка.

Штосутачна па маршруце Шаўковага шляху праз Рэспубліку Беларусь курсіруе 12–14 кантэйнерных цягнікоў. Цягнікі ўжо ідуць з 60 гарадоў Кітая ў напрамку 50 гарадоў 15 еўрапейскіх краін.

Значны патэнцыял развіцця перавозак у зносінах Кітай–Скандынавія і Беларусь–Скандынавія у Беларуска-Кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі Камень». Сёння гэта яркі ўзор плённага двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў эканамічнай сферы.

Беларуская чыгунка, кітайская кампанія «Чайна Мерчантс», нямецкая – «Дуйспорт» і щвейцарская – «Хупак» у ліпені 2019 года падпісалі Мемарандум аб сумесных дзеяннях па будаўніцтве ў Вялікім камені кантэйнернага тэрмінала, які будзе забяспечваць патрэбнасці ў чыгуначных перавозках.

Ігар Шылаў выказаў упэўненасць, што актыўны ўдзел шведскага бізнесу ва ўзмацненні праектаў чыгуначных перавозак у зносінах Скандынавія–Кітай і Скандынавія–краіны Чарнаморскага рэгіёну дазволіць дамагчыся поспеху ўсім удзельнікам: і чыгункам, і аператарам, і грузаўладальнікам.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год