Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла 215 дадатковых цягнікоў для перавозкі пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў

20 снежня 2019

У навагоднія, калядныя святы і канікулярны перыяд з 21 снежня 2019 года па 9 студзеня 2020 года Беларуская чыгунка прызначыла 215 дадатковых цягнікоў: 126 цягнікоў у міжрэгіянальных зносінах і 89 у міжнародных зносінах.

З улікам павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 28, 30 і 31 снежня 2019 года, а таксама 2, 7 і 8 студзеня 2020 года.

У міжрэгіянальных зносінах прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў кірунках: Мінск–Гомель–Мінск, Мінск–Брэст–Мінск, Мінск–Пінск–Мінск, Мінск–Калінкавічы–Гомель, Мінск–Полацк–Мінск, Мазыр (ст .Козенкі)–Мінск–Мазыр (ст. Козенкі), Магілёў–Гомель–Магілёў, Магілёў–Віцебск–Магілёў, Брэст–Віцебск–Брэст, Магілёў–Брэст–Магілёў.

У міжнародных зносінах ва ўзаемадзеянні з чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Украіны і Літвы Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Масква–Мінск, Гродна–Мінск–Санкт-Пецярбург, Масква–Брэст–Масква, Масква–Калининград–Масква, Санкт-Пецярбург–Бранск, Санкт-Пецярбург–Смаленск–Санкт-Пецярбург, Калінінград–Масква–Калінінград, Магілёў–Львоў–Магілёў, Мінск–Вільнюс–Мінск, Кіеў–Рыга–Кіеў.

Білеты на дадатковыя цягнікі можна набыць у чыгуначных касах Беларускай чыгункі, на афіцыйным Інтэрнэт-сайце www.rw.by у раздзеле «Паслугі пасажырам» і з дапамогай мабільнага дадатка «БЧ. Мой поезд».

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год