Карпаратыўныя навіны
Лістапад
-
29 лістапада 2019У снежні на новы графік руху цягнікоў пераходзіць Беларуская чыгунка
Новы графік руху цягнікоў на чыгунках краін Садружнасці і Балтыі на 2019/2020 год пачне дзейнічаць з 00:00 гадзін 8 снежня, на прасторы краін Заходняй Еўропы – з 00:00 гадзін 15 снежня 2019 года.
Па тэрыторыі Беларусі графікам прадугледжана курсіраванне 59 пар цягнікоў міжнародных ліній, 19 пар міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, 42 пары цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканомкласа, 14 пар цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа, а таксама 342 пары цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і 33 пары цягнікоў гарадскіх ліній . Новы графік складзены з улікам патрэбнасці ў перавозках на паказаны перыяд.
Чытаць далей… -
29 лістапада 2019З 2 снежня БЧ запускае мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» і новы раздзел« Паслугі пасажырам» на афіцыйным сайце
Беларускай чыгункай праводзіцца планамерная работа па павышэнню якасці і даступнасці паслуг з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.
Найбольш запатрабаваным і папулярным сярод пасажыраў з'яўляецца сэрвіс па афармленні электронных праязных дакументаў. За 11 месяцаў 2019 года на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі аформлена 2,7 млн білетаў, да канца 2019 года чакаецца, што праз Інтэрнэт будзе набыта каля 3 млн электронных праязных дакументаў.
У кастрычніку 2019 года Беларуская чыгунка анансавала распрацоўку новага раздзела «Паслугі пасажырам» на карпаратыўным сайце www.rw.by і мабільнага дадатку для афармлення праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі і ненумараванымі месцамі. Гэтыя праграмныя прадукты валодаюць не толькі больш дасканалымі спажывецкімі характарыстыкамі, але і ўтрымліваюць дадатковы функцыянал з магчымасцю афармлення электронных білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа, гарадскіх ліній і афармлення перасадачных маршрутаў з аплатай праз адзіны кошык заказаў.
-
28 лістапада 2019Начальнік Беларускай чыгункі правядзе асабісты прыём грамадзян
У аўторак, 3 снежня 2019 года, з 13:30 да 17:00 Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлавіч Марозаў правядзе асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца да 15:00 2 снежня 2019 года ў будныя дні з 8:00 да 12:00 і з 13:00 да 17:00 па тэлефоне +375 (17) 225-40-09.
Чытаць далей… -
27 лістапада 2019Беларуская чыгунка прымае ўдзел у чацвёртым пасяджэнні рабочай групы па развіцці заходняга маршруту міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач–Поўдзень»
Мерапрыемства пройдзе 28–29 лістапада ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка). Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць першы намеснік Начальніка чыгункі Ігар Шылаў. Таксама ў пасяджэнні прымуць удзел кіраўнікі чыгунак Азербайджанскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі і Ісламскай Рэспублікі Іран. Раней бакі дасягнулі пагаднення аб стварэнні Рабочай групы па развіцці заходняга чыгуначнага напрамка міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач–Поўдзень» і падпісалі адпаведны пратакол.
Чытаць далей… -
22 лістапада 2019Беларуская чыгунка зацікаўлена ў развіцці перавозак у зносінах з Калінінградскай вобласцю
Перавозкі ў зносінах з самым заходнім рэгіёнам Расійскай Федэрацыі – сярод прыярытэтных і перспектыўных для Беларускай чыгункі. На гэтым напрамку ёсць значны рэзерв для павелічэння аб'ёмаў перавозак.
За 10 месяцаў 2019 года Беларускай чыгункай у зносінах з Калінінградскай вобласцю перавезена 8,1 млн тон грузаў. Найбольшы аб'ём экспарту па чыгунке з Беларусі ў Калінінградскую вобласць складаюць цэмент, будаўнічыя грузы і харчовыя тавары. Сярод беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў найбольш буйныя – ТАА «Белагратэрмінал», ААТ «Беларускі цэментны завод», ААТ «Беларуськалій», РУВП «Граніт», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і ААТ «Даламіт».
Асаблівую ўвагу Беларуская чыгунка надае перавозцы грузаў кантэйнернымі цягнікамі. За студзень–кастрычнік 2019 года агульны аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах у зносінах з Калінінградскай вобласцю транзітам па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вырас у 1,7 разы па адносінах да аналагічнага перыяду 2018 года і склаў больш за 22 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.
Чытаць далей… -
18 лістапада 2019Сёння Дарожнаму цэнтру па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў БЧ спаўняецца 75 гадоў
Дарожны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў Беларускай чыгункі – гэта важнае звяно ў сістэме бесперапыннага прафесійнага навучання.
Чытаць далей… -
18 лістапада 2019Новы сучасны вагон-дэфектаскоп паступіў на Беларускую чыгунку
Новы вагон-дэфектаскоп серыі ВД-УМТ-2 прызначаны для правядзення комплекснай дыягностыкі аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры ультрагукавым, магнітным, візуальна-вымяральным і аптычным метадамі неразбуральнага кантролю.
У вагоне-дэфектаскопе, які прыбыў у Мінск, ужытыя інавацыйныя рашэнні. Яго абсталяванне было выканана з улікам запытаў Беларускай чыгункі.
Вагон-дэфектаскоп абсталяваны праграмным забеспячэннем «ІНТЭГРАЛ» і рэгіструючым комплексам, які фіксуе даныя дыягностыкі, бягучыя каардынаты пуці і хуткасць руху вагона-дэфектаскопа, а таксама ажыццяўляе архіваванне і захоўванне дакументаў кантролю ўсіх дыягнастычных сістэм. Акрамя таго, укаранёны шматканальны дэфектаскоп «РЭХА-КОМПЛЕКС-2», бескантактныя сістэма вымярэння профілю рэек «Сокал-2» і сістэма візуальна-вымяральнага выяўлення дэфектаў рэек «Звод-2».
Прыменена сістэма аўтаматызаванай апрацоўкі вынікаў кантролю «Астра». Яна дазволіць паскорыць і спрасціць апрацоўку вялікага аб'ёму інфармацыі. Гэтыя і іншыя функцыі павысяць эфектыўнасць расшыфроўкі дыягнастычных параметраў. Аналіз і маніторынг атрыманых даных дазволяць перайсці ад фіксацыі адмоваў да прагназавання прададказных станаў рэек і планавання неабходных рамонтных і рэгламентных работ (шліфоўкі, рэпрафілявання, наплаўкі, замены).
Чытаць далей… -
15 лістапада 2019Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»
Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая праводзілася ў час восеньскіх школьных канікул. З 28 кастрычніка па 10 лістапада работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.
Чытаць далей… -
13 лістапада 2019Беларуская чыгунка ў перыяд лістападаўскіх святаў перавезла больш за 1 мільён пасажыраў
З 6 па 10 лістапада Беларуская чыгунка перавезла ў цягніках з нумараванымі месцамі больш за 290 000 пасажыраў. Таксама больш за 754 000 пасажыраў скарысталіся паслугамі цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній.
Цягнікамі міжрэгіянальных ліній эканом і бізнес-класа адправіліся ў паездку амаль 174 тыс. пасажыраў, а цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа – 23 тыс. пасажыраў. Білеты на цягнікі міжнародных ліній набылі 94 тыс. пасажыраў, сярод іх амаль 26 тыс. грамадзян здзейснілі ў святочныя дні падарожжа ў зносінах Беларусь–Расія–Беларусь, 7 тыс. чалавек у зносінах Беларусь–Україна–Беларусь і больш за 3,5 тыс. пасажыраў у зносінах Беларусь–Літва–Беларусь. Чытаць далей… -
11 лістапада 2019Беларуская чыгунка падвяла вынікі рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці
За 9 месяцаў 2019 цяперашняга года ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ўкаранёна 331 рацыяналізатарская прапанова. Ад іх выкарыстання атрыманы эканамічны эфект 1850,8 тыс. рублёў пры плане 1474,6 тыс. рублёў. У распрацоўках і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў прынялі ўдзел 500 наватараў Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
04 лістапада 2019Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмяркуюць кіраўнікі чыгунак Беларусі і Латвіі
5–6 лістапада ў Рызе (Латвійская Рэспубліка) пройдзе рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава са старшынёй праўлення ДАТ «Латвійская чыгунка» Марысам Клейнбергсам.
Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і вынікі працы за 9 месяцаў 2019 года ў перавозках грузаў, кантэйнераў, пасажыраў паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай, а таксама намецяць меры, накіраваныя на іх далейшае развіццё.
Супрацоўніцтва Беларускай чыгункі і ДАТ «Латвійская чыгунка» накіравана на захаванне і нарошчванне аб'ёмаў грузавых перавозак, развіццё чыгуначнай інфраструктуры і ўкараненне інфармацыйных тэхналогій.
Па выніках працы за 9 месяцаў 2019 года аб'ём перавозак грузаў праз чыгуначны памежны пераход Бігасава–Індра ў абодвух напрамках склаў 18,4 млн тон. У тым ліку павялічаны экспарт грузаў з Беларусі.
Добрым прыкладам супрацоўніцтва дзвюх чыгуначных адміністрацый можна назваць праект кантэйнернага цягніка «ZUBR», які дзейнічае з верасня 2009 года.
Чытаць далей… -
01 лістапада 2019Пытанні развіцця цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг» абмяркуюць у Румыніі
Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у нарадзе па пытаннях курсіравання цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг», якое пройдзе 5–6 лістапада ў г. Тулча (Румынія).
Парадак дня нарады прадугледжвае падвядзенне вынікаў рэалізацыі праекта, справаздачу аб праведзенай рабоце аператараў цягніка, разгляд тарыфных умоў на перавозку грузаў у складзе цягніка на 2020 год і іншыя пытанні.
Чытаць далей…