Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Беларуская чыгунка зацікаўлена ў развіцці перавозак у зносінах з Калінінградскай вобласцю

22 лістапада 2019

Перавозкі ў зносінах з самым заходнім рэгіёнам Расійскай Федэрацыі – сярод прыярытэтных і перспектыўных для Беларускай чыгункі. На гэтым напрамку ёсць значны рэзерв для павелічэння аб'ёмаў перавозак.

За 10 месяцаў 2019 года Беларускай чыгункай у зносінах з Калінінградскай вобласцю перавезена 8,1 млн тон грузаў. Найбольшы аб'ём экспарту па чыгунке з Беларусі ў Калінінградскую вобласць складаюць цэмент, будаўнічыя грузы і харчовыя тавары. Сярод беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў найбольш буйныя – ТАА «Белагратэрмінал», ААТ «Беларускі цэментны завод», ААТ «Беларуськалій», РУВП «Граніт», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і ААТ «Даламіт».

Асаблівую ўвагу Беларуская чыгунка надае перавозцы грузаў кантэйнернымі цягнікамі. За студзень–кастрычнік 2019 года агульны аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах у зносінах з Калінінградскай вобласцю транзітам па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вырас у 1,7 разы па адносінах да аналагічнага перыяду 2018 года і склаў больш за 22 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

25 лістапада дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у 16-м пасяджэнні Беларуска-Расійскага савета па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву абласцей, міністэрстваў, органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, якое адбудзецца ў г. Мінску.

5 снежня ў г. Калінінградзе Беларуская чыгунка пры падтрымцы Аддзялення Пасольства Беларусі ў Расіі ў горадзе Калінінград, Урада Калінінградскай вобласці і Калінінградскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» праводзіць круглы стол «Транспартна-лагістычны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні перавозак грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю». Дзелавая праграма Круглага стала ўключае шэраг актуальных пытанняў па перавозцы і прыцягненні грузапатокаў у Калінінградскім напрамку, тарыфных умоў чыгункі пры арганізацыі перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год