Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

15 лістапада 2019

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая праводзілася ў час восеньскіх школьных канікул. З 28 кастрычніка па 10 лістапада работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

У рамках акцыі работнікамі Ваенізаванай аховы БЧ арганізаваны 229 рэйдаў. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 19 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў ці дарослых. З 7 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях у навушніках і размаўлялі па мабільных тэлефонах, праведзены прафілактычныя гутаркі. З зоны падвышанай небяспекі выдалены 11 чалавек, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Акрамя таго, спецыялістамі БЧ былі праведзены 86 выступленняў у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. У іх прынялі ўдзел 2507 чалавек, 2027 з якіх – непаўналетнія.

За 10 месяцаў гэтага года на Беларускай чыгунцы адбылося 87 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 7 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (з 94 да 87), колькасць пацярпелых скарацілася на 9 чалавек (з 96 да 87), сярод якіх - 7 непаўналетнія.

У стане алкагольнага ап'янення пацярпелі 35 чалавек. Гэта больш за 40% ад агульнай колькасці пацярпелых. Таксама зафіксаваныя 2 выпадкі траўміравання токам кантактнай сеткі.

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.

Беларуская магістраль надае вялікае значэнне забеспячэнню бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У мэтах прафілактыкі траўміравання непаўналетніх і недапушчэння транспартных правапарушэнняў БЧ рэгулярна праводзіць тэматычныя акцыі і рэйды на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У студзені‑кастрычніку 2019 года работнікамі БЧ ажыццёўлены значны аб'ём тлумачальна-прафілактычнай работы: праведзена 811 выступленняў у працоўных калектывах і ва ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце, якімі ахоплены 29 316 грамадзян, з якіх 23 465 – непаўналетнія. На вакзалах, у пасажырскіх цягніках арганізавана дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, работнікамі чыгункі распаўсюджаны больш за 10,5 тыс. прафілактычных памятак і лістовак.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год