Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у чацвёртым пасяджэнні рабочай групы па развіцці заходняга маршруту міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач–Поўдзень»

27 лістапада 2019

Мерапрыемства пройдзе 28–29 лістапада ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка). Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць першы намеснік Начальніка чыгункі Ігар Шылаў. Таксама ў пасяджэнні прымуць удзел кіраўнікі чыгунак Азербайджанскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі і Ісламскай Рэспублікі Іран. Раней бакі дасягнулі пагаднення аб стварэнні Рабочай групы па развіцці заходняга чыгуначнага напрамка міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач–Поўдзень» і падпісалі адпаведны пратакол.

Праграма 4-га пасяджэння прадугледжвае разгляд парадку 10 пытанняў. Сярод іх: аб выкананні рашэнняў 3-га пасяджэння рабочай групы і работы па развіцці перавозак па МТК «Поўнач-Поўдзень», аб існуючых аб'ёмах перавозак і перспектывах прыцягнення грузаў у кантэйнерах, якія ідуць з Індыі, прызначэннем ў Азербайджан, Расію, Беларусь і краіны ЕС , аб існуючых аб'ёмах перавозак і перспектывы іх павелічэння. Таксама бакі абмяркуюць пытанні сінхранізацыі работ па развіцці інфраструктуры на сумежных тэрыторыях маршруту, новыя магчымасці развіцця маршруту МТК «Поўнач–Поўдзень» ў сувязі з адкрыццём чыгуначнай лініі Казвін–Рэшт. У ходзе сустрэчы прадугледжаны разгляд тэхнічнага задання на правядзенне маркетынгавых даследаванняў з мэтай ацэнкі перспектыў стварэння адзінага аператара, а таксама прыняцце рашэння аб гатоўнасці ўдзелу чыгунак у фінансаванні гэтых работ, аб тарыфных умовах на перавозкі грузаў у рамках МТК «Поўнач–Поўдзень» на 2019 і 2020 гады і іншыя пытанні.

МТК «Поўнач–Поўдзень» разлічаны на транспарціроўку грузаў з Індыі і краін Персідскага заліва ў Расію, Заходнюю Еўропу, балтыйскія і скандынаўскія краіны. Асноўнай перавагай калідора «Поўнач–Поўдзень» ў параўнаньні з іншымі маршрутамі з'яўляецца зніжэнне адлегласці і тэрмінаў дастаўкі грузаў у два–тры разы. Калі перавозка грузаў марскім шляхам праз Персідскі заліў, Суэцкі канал, Міжземнае мора ў Хельсінкі ажыццяўляецца на працягу 45–60 дзён, то па калідоры «Поўнач–Поўдзень» час дастаўкі грузаў складае 20–25 дзён.

Беларуская чыгунка актыўна ўдзельнічае ў ажыццяўленні шэрагу міжнародных праектаў па рэалізацыі кантэйнерных перавозак па напрамках Поўнач–Поўдзень і Усход–Захад. Напрыклад, у напрамку Поўнач–Поўдзень ўжо паўтара дзясятка гадоў курсіруе цягнік «Вікінг», які злучае Балтыйскае і Чорнае/Каспійскае моры.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2019 год