Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў перыяд лістападаўскіх святаў перавезла больш за 1 мільён пасажыраў

13 лістапада 2019

З 6 па 10 лістапада Беларуская чыгунка перавезла ў цягніках з нумараванымі месцамі больш за 290 000 пасажыраў. Таксама больш за 754 000 пасажыраў скарысталіся паслугамі цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній.

Цягнікамі міжрэгіянальных ліній эканом і бізнес-класа адправіліся ў паездку амаль 174 тыс. пасажыраў, а цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа – 23 тыс. пасажыраў. Білеты на цягнікі міжнародных ліній набылі 94 тыс. пасажыраў, сярод іх амаль 26 тыс. грамадзян здзейснілі ў святочныя дні падарожжа ў зносінах Беларусь–Расія–Беларусь, 7 тыс. чалавек у зносінах Беларусь–Україна–Беларусь і больш за 3,5 тыс. пасажыраў у зносінах Беларусь–Літва–Беларусь.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год