Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пытанні развіцця цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг» абмяркуюць у Румыніі

01 лістапада 2019

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у нарадзе па пытаннях курсіравання цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг», якое пройдзе 5–6 лістапада ў г. Тулча (Румынія).

Парадак дня нарады прадугледжвае падвядзенне вынікаў рэалізацыі праекта, справаздачу аб праведзенай рабоце аператараў цягніка, разгляд тарыфных умоў на перавозку грузаў у складзе цягніка на 2020 год і іншыя пытанні.

Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі з'яўляецца аператарам цягніка «Вікінг» на тэрыторыі Беларусі і прымае актыўны ўдзел ва ўмацаванні пазіцый праекта на міжнародным транспартным рынку.

У складзе цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг» па Беларускай чыгунцы па выніках работы за 9 месяцаў 2019 г. перавезена 39,3 тыс. кантэйнераў у дваццацiфутавым эквіваленце (ДФЭ), або 116,5% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2018 года.

Цягнік камбінаванага транспарту «Вікінг», у складзе якога перавозяцца універсальныя і спецыялізаваныя кантэйнеры розных памераў, а таксама грузавікі з паўпрычэпамі (кантрэйлеры), курсіруе з 2003 года транзітам праз тэрыторыю Беларусі па ўзгодненым маршруце, які злучае парты Балтыйскага і Чорнага мораў (Драугістэ, Клайпеда, Чарнаморск, Адэса).

Асноўнай перавагай праекта з'яўляецца інтэрмадальны, фіксаваны графік і канкурэнтаздольны ў параўнанні з альтэрнатыўнымі відамі транспарту кошт перавозкі.

З мэтай развіцця праекта цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг» устаноўлены спецыяльныя тарыфныя ўмовы, аптымізавана працэдура мытнага і прыгранічнага агляду.

Каля вытокаў праекта стаяць тры дзяржавы: Літва, Беларусь і Украіна. У цяперашні час да праекту далучыліся чыгуначныя адміністрацыі Малдовы, Грузіі, Балгарыі і іншыя.

Дзякуючы праекту многія грузаўладальнікі атрымалі магчымасць эфектыўна развіваць свой бізнэс, аптымізуючы затраты на перавозках сыравіны і матэрыялаў. Міжнародная дзелавая грамадскасць надае пільную ўвагу развіццю праекта і адзначае яго эфектыўнасць.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год