Карпаратыўныя навіны
Верасень
-
30 верасня 2019Відэанавіны Беларускай чыгункі, верасень 2019 (Выпуск 114)
Сёння ў выпуску:
– Зрабіць аксамітны шлях яшчэ бліжэй да ідэалу. З круглагадовай загрузкай работае унікальнае падраздзяленне Беларускай чыгункі – рэйкашліфавальны цягнік РШП-48К,
– Мікрапрацэсарная перападрыхтоўка і сучасныя вучэбныя стэнды. У Баранавічах інжынеры з Чэхіі навучаюць электрамеханікаў рабоце і абслугоўванню новых сістэм МПЦ і аўтаблакіроўкі,
Чытаць далей… -
30 верасня 2019Беларуская чыгунка на выстаўке «Транспарт і лагістыка-2019» прэзентуе свае паслугі і распрацоўкі, а таксама арганізуе правядзенне міжнароднай канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы»
30 верасня Беларуская чыгунка арганізавала брыфінг для прадстаўнікоў СМІ на тэму «Прэзентацыя паслуг Беларускай чыгункі на выстаўке «Транспарт і лагістыка-2019», якая пройдзе ў Мінску з 1 па 3 кастрычніка бягучага года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік галоўнага інжынера БЧ Генадзь Глявіцкі, начальнік службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Упраўлення беларускай чыгункі Аляксандр Неўмяржыцкі, начальнік пасажырскай службы Аляксандр Захарэвіч, а таксама генеральны дырэктар «БЕЛІНТЭРТРАНС – транспартна-лагістычны цэнтр» Андрэй Сладкевич.
Генадзь Глявіцкі у сваім выступленні адзначыў галоўныя тэндэнцыі развіцця лічбавых тэхналогій, якія прадставіць чыгунка на выстаўке.
У рамках выстаўкі чыгунка прэзентуе свае паслугі і распрацоўкі, а таксама арганізуе правядзенне Міжнароднай канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы».
На стэндзе Беларускай чыгункі будуць арганізаваны мультымедыйныя прэзентацыі шэрагу праектаў па розных напрамках дзейнасці: інвестыцыйная палітыка, развіццё інфраструктуры, абнаўленне рухомага і цягавага саставу, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў, укараненне інфармацыйнага абслугоўвання грузаўладальнікаў і экспедытарскіх арганізацый.
Чытаць далей… -
26 верасня 2019На Беларускай чыгунцы завяршыўся чэмпіянат Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (USIC) па спартыўным арыентаванні
Спартыўны форум праходзіў на базе адпачынку «Белае возера» Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі з 23 па 26 верасня. У чэмпіянаце прынялі ўдзел 9 каманд, якія прадстаўлялі чыгуначныя адміністрацыі з Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Даніі, Нарвегіі, Чэхіі, Польшчы і Швейцарыі.
24 верасня чыгуначнікі спаборнічалі ў спрынце, 25 верасня прайшлі забегі на сярэдняй дыстанцыі, а завяршальным этапам чэмпіянату па спартыўным арыентаванні 26 верасня стала эстафета.
Чытаць далей… -
25 верасня 2019Беларуская чыгунка прымае ўдзел у міжнароднай сустрэчы ў Польшчы
Дэлегацыя беларускай магістралі на чале з першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Шылавым прымае ўдзел у пятым пасяджэнні Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай–Еўропа. Мерапрыемства праходзіць у г. Гданьску (Рэспубліка Польшча) 25–26 верасня.
Стварэнне Сумеснай рабочай групы прадугледжана палажэннямі артыкула 8 Пагаднення паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Расіі, Германіі, Казахстана, Манголіі і Польшчы аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай–Еўропа.
Удзельнікі 7-баковага дакумента дамовіліся сумесна нарошчваць аб'ёмы перавозак, актывізаваць дзейнасць па стварэнні тэрмінальна-складскіх, пагрузачна-разгрузачных аб'ектаў лагістычнай інфраструктуры, удасканальваць арганізацыю перавозак, ўкараняць найноўшыя тэхналогіі для скарачэння часу ў шляху руху. Таксама падтрымліваць распрацоўку канкурэнтаздольных скразных ставак на перавозкі грузаў у складзе кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай–Еўропа ў рамках заканадаўства сваiх дзяржаў і прыкладаць намаганні да стварэння адзіных стандартаў абслугоўвання. Сумесная рабочая група закліканая рэалізоўваць падпісанае Пагадненне.
Чытаць далей… -
24 верасня 2019Дзіцячы аздараўленчы лагер «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі – пераможца агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову ў 2019 годзе
Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову ў 2019 годзе. Першае месца заняў дзіцячы аздараўленчы лагер «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення, другое месца прысуджана дзіцячаму аздараўленчаму лагеру «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення дарогі, трэцяе месца ў дзіцячага аздараўленчага лагера «Іса» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
24 верасня 2019Чэмпіянат Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (USIC) па спартыўным арыентаванні стартаваў на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Прыбужскае Палессе»
23 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага спартыўнага форуму. Удзельнікі чэмпіянату з 9 краін прыбылі на базу адпачынку «Белае возера» Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі. База «Белае возера» размяшчаецца ў унікальным месцы – на беларускай частцы міжнароднага трансгранічнага біясфернага рэзервата «Заходняе Палессе» на стыку межаў Беларусі, Польшчы і Украіны – гэта адзіная ў свеце трохбаковая ахоўная тэрыторыя (на раўніннай мясцовасці).
Падчас цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам да спартсменаў-чыгуначнікаў звярнуліся намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, прэзідэнт Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў Дамінік Паже, старшыня Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Сянчук і алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка.
У чэмпіянаце прымаюць удзел 9 каманд, якія прадстаўляюць чыгуначныя адміністрацыі з Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Даніі, Нарвегіі, Чэхіі, Польшчы і Швейцарыі.
Чытаць далей… -
23 верасня 2019Звыш 45 000 пасажыраў перавезла Дзіцячая чыгунка за сезон 2019 года
Мінская Дзіцячая чыгунка імя Канстанціна Заслонава падвяла вынікі 64-га сезона. У перыяд з 1 мая па 22 верасня гэтага года паслугамі Дзіцячай чыгункі скарысталіся больш за 45 000 юных пасажыраў.
Апроч іншага Дзіцячая чыгунка ўяўляе сабой 1-ю ступень прафесійнага карпаратыўнага навучання, якую дзеці праходзяць, займаючыся ў гуртку «Юны чыгуначнік». Юныя чыгуначнікі знаёмяцца з асноўнымі чыгуначнымі дысцыплiнамi: «Агульны курс чыгунак», «Вагонная гаспадарка», «Лакаматыўная гаспадарка», «Пуцявая гаспадарка», «Арганізацыя пасажырскіх перавозак» і асвойваюць цэлы шэраг прафесій: «Праваднік пасажырскага цягніка», «Начальнік цягніка»,«Памочнік машыніста»і «Машыніст цеплавоза»,«Аператар дзяжурнага па станцыі», «Дыспетчар», «Дзяжурны па пераезду» і інш. Заняткі ў гуртку праходзяць з кастрычніка па красавік у Вучэбным цэнтры Дзіцячай чыгункі. Ўсе веды, якія рабяты атрымліваюць на тэарэтычных занятках, яны ўвасабляюць у жыццё.
Чытаць далей… -
19 верасня 2019Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў 2018 годзе
Правядзенне конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы на Беларускай чыгунцы стала ўжо добрай традыцыяй. Яго арганізатарамі выступаюць Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Конкурс спрыяе фарміраванню ў работнікаў беларускай магістралі актыўнай жыццёвай пазіцыі, сістэмы каштоўнасцяў і светапогляду, заснаваных на прынцыпах ідэалогіі беларускай дзяржавы.
Чытаць далей… -
17 верасня 2019Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у XXVIII Пленарным пасяджэнні міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскіх перавозках» (КСТП)
19-20 верасня ў г Нур-Султане (Рэспубліка Казахстан) пройдзе XXVIII Пленарнае пасяджэнне міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскіх перавозках» (КСТП).
У ходзе работы пасяджэння будуць разгледжаны пытанні па грузавых перавозках і перспектывы развіцця транспартнага калідора «Транссіб», а таксама меры па павышэнню эфектыўнасці кантэйнерных перавозак ва ўмовах глабальнай канкурэнцыі. Да абмеркавання праблематыкі запрошаны паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаўных міністэрстваў і ведамстваў, чыгуначных, суднаходных кампаній СНД, Балтыі, Еўропы і Азіі, марскіх партоў і кампаній, якія маюць дачыненне да чыгуначным і марскім перавозкам. Усяго ў пасяджэнні прымуць удзел больш за 250 дэлегатаў з 30 краін.
Традыцыйна ў мерапрыемстве прымуць удзел найбольш уплывовыя міжнародныя транспартныя арганізацыі: Еўрапейская эканамічная камісія ААН (UNECE), ЭСКАЦА ААН (UNESCAP), Арганізацыя супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), Міжнародны саюз чыгунак (UIC), Міжнародны камітэт па чыгуначным транспарце (CIT), Міжнародная федэрацыя экспедытарскіх асацыяцый (FIATA).
Чытаць далей… -
16 верасня 2019Беларуская чыгунка прапануе ўсім жадаючым стаць уладальнікамі аблігацый
Нагадваем, што сумесны праект Беларускай чыгункі і ААТ «ААБ Беларусбанк» па выпуску аблігацый для насельніцтва стартаваў 17 чэрвеня 2019 года.
Асноўная вартасць аблігацый Беларускай чыгункі — іх надзейнасць. Вялікая філіяльная сетка ААТ «ААБ Беларусбанк», якая з'яўляецца ўпаўнаважаным брокерам, дазволіць зрабіць аблігацыі даступнымі для пакупнікоў з любой кропкі нашай краіны.
Чытаць далей… -
11 верасня 2019Беларуская чыгунка выступіць арганізатарам правядзення 71-га пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое пройдзе ў Мінску ў кастрычніку
Рашэнне аб правядзенні 71-га пасяджэння Савета было прынята на 70-м пасяджэнні Савета, якое прайшло ў маі гэтага года ў г. Хельсінкі (Фінляндская Рэспубліка).
71-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе ў Мінску 15–16 кастрычніка. Для Беларускай чыгункі арганізацыя правядзення і ўдзел у рабоце 71-га пасяджэння Савета з'яўляецца найважнейшай падзеяй гэтага года ў сферы развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.
Чытаць далей… -
05 верасня 2019Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Латвіі
5 верасня ў Мінску адбылася рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава са старшынёй праўлення ГАТ «Латвійская чыгунка» Марысам Клейнбергсам.
Чытаць далей… -
04 верасня 2019Паслуга аплаты праезду ў цягніках гарадскіх ліній бескантактавымі банкаўскімі карткамі набірае папулярнасць
У жніўні 2019 года ў цягніках гарадскіх ліній удвая больш пасажыраў, чым у ліпені, аплацілі праезд бескантактавымі банкаўскімі карткамі. Усяго ў апошні летні месяц гэтай паслугай скарысталіся парадку 12,5 тысячы пасажыраў, а ў ліпені — больш за 6,3 тысячы пасажыраў. Як паказаў вопыт укаранення, такі спосаб аплаты праезду прывабны і зручны для пасажыраў.
Нагадаем, паслуга аплаты праезду бескантактавымі банкаўскімі карткамі была ўкаранёна ў цягніках гарадскіх ліній Беларускай чыгункі 12 чэрвеня 2019 года. Упершыню ў краінах СНД у пасажыраў БЧ з'явілася магчымасць непасрэдна ў цягніку аплаціць праезд банкаўскай картай у рэжыме самаабслугоўвання.
Аплаціць праезд можна па поўным тарыфе з выкарыстаннем бескантактавых банкаўскіх плацежных картак Visa payWave, MasterCard Contactless і БелКарт-Maestro, а таксама мабільных прылад, якія падтрымліваюць тэхналогію NFC (Near field communication) (смартфоны, смарт-гадзіннікі і да т.п.) у межах аднаго тарыфнага пояса — на участках Мінск—Беларусь, Мінск—Міханавічы і Мінск—Гарадзішча.
Аплата ажыццяўляецца пры пасадцы. Бескантактную банкаўскую картку неабходна прыкласці да валідатару ў вагоне цягніка. Паўторнае прыкладанне карты дазваляе аплаціць праезд некалькіх пасажыраў (да 5 чалавек) па колькасці прыкладанняў.
Чытаць далей…