Дзіцячы аздараўленчы лагер «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі – пераможца агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову ў 2019 годзе
24 верасня 2019
Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову ў 2019 годзе. Першае месца заняў дзіцячы аздараўленчы лагер «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення, другое месца прысуджана дзіцячаму аздараўленчаму лагеру «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення дарогі, трэцяе месца ў дзіцячага аздараўленчага лагера «Іса» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Мэтай правядзення агляду-конкурсу, які стаў ужо для магістралі традыцыйным, з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці аздараўлення дзяцей работнікаў Беларускай чыгункі і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых аздараўленчых устаноў.
У аглядзе-конкурсе прымалі ўдзел усе 8 дзіцячых аздараўленчых устаноў Беларускай чыгункі – лагеры ім. Гастэлы і «Лясное возера» (Мінскае аддзяленне БЧ), «Іса» і «Азёры» (Баранавіцкае аддзяленне), «Вярба» (Брэсцкае аддзяленне), «Лясныя далі» (Гомельскае аддзяленне), «Дубравенка» (Магілёўскае аддзяленне) і «Магістраль» (Віцебскае аддзяленне).
Пры падвядзенні вынікаў ўлічваліся арганізацыя рэжыму дня і харчавання, умовы пражывання дзяцей, якасць медыцынскага абслугоўвання, арганізацыя вольнага часу, эфектыўнасць аздараўлення, добраўпарадкаванне тэрыторыі, выкананне правіл па ахове працы і тэхніцы бяспекі і інш. Таксама надавалася вялікая ўвага фарміраванню ў дзяцей здаровага ладу жыцця: праводзіліся розныя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы.
Усяго ў летні сезон 2019 года ў дзіцячых аздараўленчых падраздзяленнях магістралі адпачылі 6 тысяч 80 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў, у тым ліку 4 тысячы 757 – дзеці работнікаў Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год