Беларуская чыгунка прапануе ўсім жадаючым стаць уладальнікамі аблігацый
16 верасня 2019
Нагадваем, што сумесны праект Беларускай чыгункі і ААТ «ААБ Беларусбанк» па выпуску аблігацый для насельніцтва стартаваў 17 чэрвеня 2019 года.
Асноўная вартасць аблігацый Беларускай чыгункі — іх надзейнасць. Вялікая філіяльная сетка ААТ «ААБ Беларусбанк», якая з'яўляецца ўпаўнаважаным брокерам, дазволіць зрабіць аблігацыі даступнымі для пакупнікоў з любой кропкі нашай краіны.
Набыць аблігацыі можна ў падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк». Пералік пунктаў абслугоўвання, рэжым іх працы размешчаны на афіцыйным інтэрнэт-сайце ўпаўнаважанага брокера http://belarusbank.by.
Намінальны кошт адной аблігацыі складае 1 000 (адна тысяча) долараў ЗША. Мінімальная колькасць аблігацый для пакупкі адным пакупніком — тры аблігацыі за адну здзелку. Працэнтная стаўка па аблігацыях складае 4,7% гадавых. Тэрмін звароту каштоўных папер — 3 гады (з афертамі на датэрміновы выкуп 1 раз у год, пачынаючы з 30 чэрвеня 2020 года). Дата пачатку пагашэння аблігацый – 16 чэрвеня 2022 г.
Сродкі ад іх продажу, будуць накіраваны на інвестыцыі для рэалізацыі чыгуначных інфраструктурных праектаў.
Размяшчэнне аблігацый на неарганізаваным рынку ажыццяўляецца з дапамогай канала дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання – сістэмы «інтэрнэт-банкінг» ўпаўнаважанага брокера на падставе дагавораў куплі-продажы аблігацый.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле Каштоўныя паперы/Карпаратыўныя аблігацыі/Беларуская чыгунка, 12-й выпуск/.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год