Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Латвіі

05 верасня 2019

5 верасня ў Мінску адбылася рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава са старшынёй праўлення ГАТ «Латвійская чыгунка» Марысам Клейнбергсам.

У ходзе мерапрыемства Начальнік Беларускай чыгункі правёў прэзентацыю аб дзейнасці беларускай магістралі. Таксама бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і вынікі працы за бягучы перыяд 2019 года ў перавозках пасажыраў і грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай, а таксама намецілі меры, накіраваныя на іх далейшае развіццё.

Супрацоўніцтва Беларускай чыгункі і ГАТ «Латвійская чыгунка» накіравана на захаванне і нарошчванне аб'ёмаў грузавых перавозак, развіццё чыгуначнай інфраструктуры і ўкараненне інфармацыйных тэхналогій.

Перавозкі грузаў у зносінах з Латвіяй і яе партамі складаюць 21,2% ад агульнага аб'ёму міжнародных грузавых перавозак Беларускай чыгункі.

Кантэйнерным цягніком «ZUBR» (сумесны праект чыгунак Латвіі, Эстоніі, Малдовы, Украіны і Беларусі) па выніках працы за восем месяцаў 2019 года ў зносінах Беларусь–Латвія перавезена 4,5 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

У мэтах далейшага развіцця грузавых перавозак, а таксама рэалізацыі Мемарандума аб супрацоўніцтве па развіцці грузавых перавозак з сакавіка 2018 гада ў зносінах Беларусь–Латвія арганізавана рэгулярнае курсіраванне экспрэс-цягніка «Мінск–Рыга». Па выніках працы за 8 месяцаў 2019 года з Рэспублікі Беларусь у рамках праекта было адпраўлена 114 цягнікоў.

Перавозка пасажыраў у зносінах Беларусь-Латвія ажыццяўляецца ў цяперашні час цягніком № 87/88 Мінск-Рыга беларускага фарміравання. Таксама з верасня мінулага года арганізавана курсіраванне цягніка № 32/31 Кіеў–Мінск–Вільнюс–Рыга фарміравання АТ «Укрзалізныця», у састаў якога ўключана бесперасадачная група вагонаў Беларускай чыгункі ў зносінах Мінск-Рыга. За 7 месяцаў 2019 года міжнародныя перавозкі пасажыраў у зносінах з Латвіяй дадзенымі цягнікамі склалі 22,7 тыс. пас.

Улічваючы правядзенне ў 2021 годзе Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у г. Мінску і г. Рызе, праца па развіцці чыгуначных пасажырскіх перавозак паміж сталіцамі Беларусі і Латвіі будзе працягнута.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год