Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Звыш 45 000 пасажыраў перавезла Дзіцячая чыгунка за сезон 2019 года

23 верасня 2019

Мінская Дзіцячая чыгунка імя Канстанціна Заслонава падвяла вынікі 64-га сезона. У перыяд з 1 мая па 22 верасня гэтага года паслугамі Дзіцячай чыгункі скарысталіся больш за 45 000 юных пасажыраў.

Апроч іншага Дзіцячая чыгунка ўяўляе сабой 1-ю ступень прафесійнага карпаратыўнага навучання, якую дзеці праходзяць, займаючыся ў гуртку «Юны чыгуначнік». Юныя чыгуначнікі знаёмяцца з асноўнымі чыгуначнымі дысцыплiнамi: «Агульны курс чыгунак», «Вагонная гаспадарка», «Лакаматыўная гаспадарка», «Пуцявая гаспадарка», «Арганізацыя пасажырскіх перавозак» і асвойваюць цэлы шэраг прафесій: «праваднік пасажырскага цягніка», «начальнік цягніка»,«памочнік машыніста»і «машыніст цеплавоза»,«аператар дзяжурнага па станцыі», «дыспетчар», «дзяжурны па пераезду» і інш. Заняткі ў гуртку праходзяць з кастрычніка па красавік у Вучэбным цэнтры Дзіцячай чыгункі. Ўсе веды, якія рабяты атрымліваюць на тэарэтычных занятках, яны ўвасабляюць у жыццё.

У гэтым годзе з 46 выпускнікоў ДЧ 20 паступілі ў профільныя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год