Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Чэмпіянат Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (USIC) па спартыўным арыентаванні стартаваў на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Прыбужскае Палессе»

24 верасня 2019

23 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага спартыўнага форуму. Удзельнікі чэмпіянату з 9 краін прыбылі на базу адпачынку «Белае возера» Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі. База «Белае возера» размяшчаецца ў унікальным месцы – на беларускай частцы міжнароднага трансгранічнага біясфернага рэзервата «Заходняе Палессе» на стыку межаў Беларусі, Польшчы і Украіны – гэта адзіная ў свеце трохбаковая ахоўная тэрыторыя (на раўніннай мясцовасці).

Падчас цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам да спартсменаў-чыгуначнікаў звярнуліся намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, прэзідэнт Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў Дамінік Паже, старшыня Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Сянчук і алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка.

У чэмпіянаце прымаюць удзел 9 каманд, якія прадстаўляюць чыгуначныя адміністрацыі з Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Даніі, Нарвегіі, Чэхіі, Польшчы і Швейцарыі.

24 верасня чыгуначнікі паспаборнічаюць у спрынце, 25 верасня пройдуць забегі на сярэдняй дыстанцыі, а завяршальным этапам чэмпіянату па спартыўным арыентаванні стане эстафета 26 верасня.

Ацэньваюць узровень аматарскіх каманд кваліфікаваныя суддзі міжнароднай катэгорыі Беларускай федэрацыі арыентавання.

Даведачна:

Міжнародны спартыўны саюз чыгуначнікаў створаны ў 1946 годзе. Галоўнай мэтай яго стварэння было імкненне да развіцця сяброўскіх сувязяў паміж чыгуначнікамі розных краін. У сапраўдны момант членамі МССЧ з'яўляюцца спартыўныя арганізацыі чыгуначнікаў 21 краіны Еўропы і Азіі.

Спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзяцца пад эгідай МССЧ, маюць вялікую гісторыю і займаюць значнае месца ў міжнародным спартыўным руху. У цяперашні час чэмпіянаты Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў праводзяцца больш як па 20 відах спорту.

У 2000 годзе Беларуская чыгунка стала паўнапраўным членам Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў. З гэтага моманту зборныя каманды беларускай магістралі ў рамках USIC паспяхова ўдзельнічалі і неаднаразова займалі прызавыя месцы ў спартыўных спаборніцтвах па футболе, міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год